Бібліятэкі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” працягваюць сваю работу па духоўным выхаванні сваіх карыстальнікаў. Жыць па законах дабрыні і мудрасці, дапамагаць чытачам напаўняць сэрцы і душы нязгасным святлом дабрыні, міласэрнасці, любові — адказная задача.

У горадзе Дзятлаве праходзіла праваслаўная выстава-кірмаш, прымеркаваная да 700-годдзя заснавання і 25-годдзя адраджэння Навагрудскай епархіі. У рамках праграмы на цэнтральнай плошчы горада Дзятлава супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК ”Дзятлаўская раённая бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава “З глыбінь вякоў святлеючыя лікі”. На выставе былі прадстаўлены кнігі, якія адрасаваны шырокаму колу карыстальнікаў. Кожны наведвальнік змог пазнаёміцца з кнігамі аб гісторыі рэлігіі, жыцці і дзейнасці беларускіх святых, царкоўных і рэлігійных дзеячах, манастырах. Выданні багатыя ілюстраванымі каляровымі здымкамі, малюнкамі, партрэтамі.

12 ліпеня супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі літатурна-музычную кампазіцыю “Свет праваслаўнай кнігі”, якая ладзілася напачатку ў бібліятэцы для дзяцей пазашкольнага лагера “Усмешка” (сярэдняя школа №3 г. Дзятлава), а затым для інвалідаў аддзялення дзённага знаходжання і для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Мерапрыемства таксама было прымеркавана да 700-годдзя заснавання і 25-годдзя адраджэння  Навагрудскай епархіі. Прысутныя праслухалі аповед пра стварэнне Храма Праабражэння Гасподня ў горадзе Дзятлаве, паглядзелі мультымедыяпрэзентацыю аб храмах Дзятлаўшчыны.

13 ліпеня  для дзяцей пазашкольнага лагера “Вектар” пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі была арганізавана гадзіна духоўнай культуры “Жывое слова мудрасці духоўнай”. Выхаваць духоўна немагчыма без далучэння да матэрыяльнай і духоўнай культуры свайго народа.

С. СЕРБІН,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации