Паважаныя дзятлаўчане!

Дзень Незалежнасці – самае важнае свята ў жыцці кожнай краіны, кожнага народа.

Сімвалічна, што беларускі народ звязаў разам галоўнае свята нашай дзяржаўнасці і найважнейшую падзею айчыннай гісторыі – вызваленне ад фашызму. Беларусь унесла вялікі ўклад у пазбаўленне Еўропы ад нацысцкага рабства. Адзінства народа, мабілізацыя ўсіх яго сілаў дапамаглі выстаяць у ліхую часіну. Галоўны ўрок нашай гісторыі складаецца ў тым, што любую, нават самую вялікую бяду можна адолець толькі разам.

Гэтае свята сімвалізуе нацыянальнае яднанне, пераемнасць пакаленняў, агульную адказнасць за сучаснасць і будучыню Радзімы, аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца шматвяковай гісторыяй, духоўнай і культурнай спадчынай свайго народа.

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Жадаем вам добрага здароўя і плённай працы на карысць сваёй Айчыны і народа. Міру, спакою і дабрабыту ў кожным доме, у кожнай сям’і, а таксама шчасця і росквіту краіны!

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы выканаўчы камітэт

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации