Categories: Падзеі

З дапамогай прафсаюзаў работнікам вернуты сродкі

У Гродзенскай вобласці з дапамогай прафсаюзаў работнікам за год вернуты больш як Br7 млрд. Пра гэта падчас выязнога прыёму прафсаюзных юрыстаў на Гродзенскай абутковай фабрыцы «Нёман» паведаміў галоўны прававы інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Шышко.

За 2015 год з дапамогай прафсаюзаў работнікам прадпрыемстваў і арганізацый вобласці ўдалося вярнуць больш як Br7 млрд. Гэта розныя сродкі — індэксацыя заработнай платы, матэрыяльная дапамога, запазычанасць па камандзіровачных, а таксама вяртанне сярэдняга заробку за вымушаны прагул у выпадку неабгрунтаванага звальнення. Чацвёра жыхароў Гродзенскай вобласці ў мінулым годзе вярнуліся на працу пасля ўмяшання прафсаюзаў праз судовыя паседжанні і шляхам перамоваў. «Нядаўна завяршыўся судовы разгляд паміж адной абласной арганізацыяй і цяжарнай жанчынай, што працавала. Насуперак нарматыўным актам з жанчынай не працягнулі кантракт без тлумачэння прычын. Пры тым што работнік добрасумленна працаваў, дысцыпліну не парушаў. Мала таго, да моманту непрадаўжэння кантракту жанчына была цяжарная», — расказаў Аляксандр Шышко. У судзе інтарэсы работніцы прадстаўлялі спецыялісты Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Суд стаў на бок жанчыны, пастанавіўшы прыняць яе на работу, выплаціць заработную плату за вымушаны прагул, а таксама маральную кампенсацыю. У канцы 2015 года ў судзе свае правы адстойвала яшчэ адна супрацоўніца гэтай арганізацыі. З жанчынай незаконна не працягнулі кантракт за 2 гады да дасягнення ёю пенсійнага ўзросту. Вердыкт суда: аднаўленне на пасадзе і спагнанне больш як Br11 млн. зарплаты і кампенсацыі маральнай шкоды. Як адзначалася ў ходзе выязнога прыёму грамадзян прафсаюзнымі юрыстамі, за 2015 год па пытаннях працоўнага заканадаўства, аховы працы, сацыяльна-эканамічным, жыллёвым і іншым у Гродзенскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў звярнуліся амаль 5 тысяч работнікаў. У іх інтарэсах пададзена больш за 50 іскавых заяваў.

administrator

Recent Posts

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 минут ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

9 минут ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

49 минут ago

Почти 7 тыс. комбайнов выйдут на поля Беларуси во время уборочной кампании

В Беларуси к уборке урожая готовится парк из почти 7 тыс. комбайнов. Об этом сообщили…

1 час ago

Автолавка безопасности: дятловские спасатели напоминают сельчанам о том, как предотвратить ЧП

Спасатели убеждены: пожар легче предупредить, чем потушить, а цена беспечности зачастую — человеческая жизнь. С…

1 час ago

Уважаемые жители и гости агрогородка Гезгалы!

Приглашаем вас на праздник агрогородка! Пусть этот день запомнится теплом, улыбками и отличным настроением. Когда:…

1 час ago