У час правядзення Адзінага дня інфармавання насельніцтва, які праходзіў у жніўні 2015 года ў Дзятлаўскім раёне, паступілі наступныя пытанні.

Пытанне: ці будуць створаны і абсталяваны дзіцячыя пляцоўкі ў пасёлку Гезгалы?

Адказ дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ С. Луні: на тэрыторыі пасёлка Гезгалы ёсць адна дзіцячая пляцоўка, якая размешчана перад жылымі дамамі №7 і №10. З-за недахопу грашовых сродкаў у гэтым годзе стварэнне дзіцячых пляцовак у пасёлку не плануецца.

Пытанне: па якой прычыне слабы напор вады ў жылых дамах у аграгарадку Раклевічы?

Адказ старшыні СВК “Русь-Агра” А. Караля: з-за ўмоваў надвор’я водазабор у аграгарадку Раклевічы быў павялічаны ў сувязі з паліваннем агародаў. Цяпер напор вады ў жылых дамах адноўлены.
Пытанне: чаму змяніўся графік работы аддзялення паштовай сувязі ў аграгарадку Раклевічы?
Адказ начальніка раённага вузла паштовай сувязі Н. Цітовай: з 1 верасня 2015 года пункт паштовай сувязі Раклевічы працуе па наступным графіку: з 8.30 да 15.00, перапынак на абед з 10.30 да 12.30. У суботу – з 8.30 да 12.30 без перапынку на абед.

Пытанне: чаму дрэннае абслугоўванне насельніцтва і малы асартымент тавараў у прамысловым магазіне ў паселку Гезгалы?

Адказ дырэктара Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажыўтаварыства В. Кончыка: згодна з асартыментным пералікам, у магазіне “Руно” пасёлка Гезгалы ёсць усе тавары. А тавары, якія не ўключаны ў асартыментны пералік, прадаюцца па папярэдніх заказах.
Асартыментны пералік распрацаваны на падставе пераліку тавараў, якія належаць уключэнню суб’ектамі гандлю ў асартыментныя пералікі тавараў для неспецыялізаваных магазінаў са змешаным асартыментам тавараў, размешчаных у сельскіх населеных пунктах і пасёлках гарадскога тыпу (дадатак 7 да пастановы Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь 8.05.2014 №20 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь 17.04.2015 №15)).

У сувязі з нізкімі аб’ёмамі тавараабароту і адпаведна незабеспячэннем нагрузкі на аднаго работніка прылаўка зменены рэжым работы магазіна. З 1 жніўня 2015 года магазін працуе па наступным графіку: аўторак, серада, пятніца, субота з 11 да 16 гадзін (панядзелак, чацвер, нядзеля – выхадныя).

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации