Categories: Падзеі

З Адзінага дня інфармавання насельніцтва

У раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы: “Сацыяльная справядлівасць – ключавы прынцып беларускай дзяржавы”, “Аб мерах па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у Гродзенскай вобласці ў рамках правядзення акцыі “За бяспеку разам”.

Шэсць раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп наведалі працоўныя калектывы.

Інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Дубовікам сустрэлася з калектывам ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”. Па названых тэмах перад прысутнымі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка і начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Нячаеў.

На сустрэчы адзначалася, што ў Дзятлаўскім раёне прымаюцца неабходныя меры па сацыяльнай абароне насельніцтва. Сёлета з улікам існуючых вакансій працаўладкаваны 178 чалавек, 6 – накіраваны на прафесійную перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі. У 2016 годзе створаны 58 працоўных месцаў пры запланаваных 24, сёлета плануецца ўвесці яшчэ 50 месцаў. Для прыёму на працу грамадзян, якія маюць дадатковыя гарантыі, забраніраваны 277 працоўных месцаў. Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога выплачана летась 564 дзятлаўчанам. На 1 сакавіка 2017 года прынята рашэнне аб назначэнні сямейнага капіталу (у памеры 10 тысяч долараў ЗША) 8 сем’ям, за 2016 год сямейны капітал назначаны 49 сем’ям. Матэрыяльную дапамогу са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва атрымалі 254 пенсіянеры і інваліды, якія мелі вострую фінансавую патрэбу.

Што датычыцца другой тэмы Адзінага дня інфармавання, Уладзімір Нячаеў прывёў лічбы па пажарах, якія адбыліся ў вобласці і раёне, прывёў прыклады вогненных трагедый, нагадаў пра бяспечнае абыходжанне з агнём як ва ўласных дамах і на падворках, так і ў час адпачынку на прыродзе. Для даведкі, у 2016 годзе на Дзятлаўшчыне адбыліся 29 пажараў, загінулі 3 чалавекі. Сёлета на тэрыторыі раёна адбылося 5 пажараў, гібелі людзей на іх не дапушчана. У 2016 годзе ў пажарах загінулі трое дзятлаўчан.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік адзначыў важнасць і актуальнасць узнятых на гэтым Дні інфармавання тэмаў, завяршыў сустрэчу зваротам да прысутных работнікаў Дзятлаўскай сельгастэхнікі. Ён адзначыў, у прыватнасці, што Дзятлаўская сельгастэхніка заўсёды была на добрым рахунку ў Гродзенскай вобласці, між тым сёння існуюць праблемы, звязаныя з рэалізацыяй прадукцыі прадпрыемства.

— Запланавана ў бліжэйшы час сустрэча спецыялістаў аддзелаў райвыканкама з работнікамі прадпрыемства для сумеснага абмеркавання спосабаў рэалізацыі прадукцыі, якая знаходзіцца на складах, і вытворчасці новых запатрабаваных на рынку відаў вырабаў, — падкрэсліў старшыня райвыканкама.

Напрыканцы мерапрыемства да Аляксандра Дубовіка з прыватнымі пытаннямі звярнуліся два чалавекі. Патлумачыў спецыфіку вырашэння дадзеных пытанняў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргей Луня. Старшыня райвыканкама абедзве праблемы ўзяў на асабісты кантроль.

І. КАМАРОВА

Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

8 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

9 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

11 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

11 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

12 часов ago