У гімназіі № 1 горада Дзятлава ў рамках метадычнага аб’яднання прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў, апекуноў адбылося ўрачыстае ўшанаванне прыёмнай матулі нашага раёна Людмілы Асіпук, якая прысвяціла замяшчальнаму бацькоўству 25 гадоў свайго жыцця, выгадавала 8 усынаўлёных і 22 прыёмныя дзіцяці.
Са словамі шчырай удзячнасці да юбіляркі па самай высакароднай у свеце прафесіі і прысутных звярнулася начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:
– Паважаныя бацькі, вы тыя людзі, якія ў цяжкі момант падставілі надзейнае плячо, працягнулі руку дапамогі дзецям і сёння любіце іх, аберагаеце, выхоўваеце як родных. Вы гэта робіце з гонарам і годнасцю. У раёне 32 дзіцяці-сіроты. Яны гадуюцца ў розных сем’ях: на Дзятлаўшчыне ёсць дом сямейнага тыпу, дзе растуць восем такіх непаўналетніх, функцыянуюць прыёмныя і апякунскія сем’і.
Сярод вас на гэтым мерапрыемстве прысутнічае матуля, якая ўжо 25 гадоў займаецца такой важнай справай. 1 лютага 2001 года на работу ў аддзел адукацыі райвыканкама была прынята Людміла Асіпук. Чвэрць стагоддзя – значны стаж, і гэтыя гады Людміла Мікалаеўна аддала закліку сваёй душы – выхаванню дзяцей.
Марына Яўгеньеўна шчыра падзякавала матулі за клопаты і любоў да дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пажадала ўсіх зямных шчадрот, моцнага здароўя, працвітання і каб удача, поспех і прызнанне былі пастаяннымі спадарожнікамі на жыццёвым шляху.
Яна ўручыла юбілярцы па прафесіі падзяку аддзела адукацыі райвыканкама і кветкі.
Да віншаванняў з падарункам ад раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” далучылася яго старшыня, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская:
– Віншуем вас з гэтым годным юбілеем. Мацярынства – заўжды подзвіг, а прыёмнае мацярынства – подзвіг двайны, бо выгадаваць дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, падарыць ім любоў, якой да гэтага ніхто іх не ахінаў, сагрэць сваім цяплом, даць пуцёўку ў жыццё – самая высакародная справа на Зямлі. Няхай і ваша сэрца заўжды будзе сагрэта шчасцем і радасцю.
Дружнымі апладысментамі Людмілу Мікалаеўну падтрымалі і яе калегі – замяшчальныя бацькі раёна.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #Годбелорусскойженщины
Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…
Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…
Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…
Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…
Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…
Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…