З 17 снежня пачнецца вылучэнне кандыдатаў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца чарада сустрэч, у час якіх кіраўніцтва раёна знаёміць працоўныя калектывы і насельніцтва з сацыяльна-эканамічнымі вынікамі і асаблівасцямі выбарчай кампаніі-2024.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова на гэты раз выступілі перад жыхарамі гарадскога пасёлка Наваельня.

– У адзіны дзень галасавання 25 лютага ў вашым пасёлку будзе працаваць выбарчы ўчастак у Новаяльнянскай сярэдняй школе, яшчэ адзін, закрыты, будзе арганізаваны ў туббальніцы, – акцэнтавала ўвагу Вольга Рагачова. – Кожны мясцовы выбаршчык для галасавання атрымае 4 бюлетэні, бо, акрамя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, вам належыць выбраць яшчэ дэпутатаў мясцовага Савета. Ужо з 17 снежня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, якое прадоўжыцца да 15 студзеня 2024 года. Вылучаць іх могуць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў. Памятайце, што зборам подпісаў могуць займацца толькі члены ініцыятыўнай групы, якія павінны пры сабе мець адпаведнае пасведчанне і дакумент з фотаздымкам, які сведчыць асобу. Выбаршчык павінен сам паставіць дату і распісацца. Подпісы могуць збірацца на пікетах, дазволеных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, або па месцы жыхарства ці работы выбаршчыкаў. Пры гэтым не дапускаецца ўдзел адміністрацыі, прымус, узнагароджанне, раздача інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах у дэпутаты.

– Магчыма, не ўсе з вас яшчэ ведаюць, што па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2022 год Дзятлаўскі раён быў занесены на Рэспубліканскую дошку гонару, – нагадаў Аляксандр Бараноўскі. – Гэта значыць, ён быў прызнаны адным з 5 лепшых у краіне сярод 118  раёнаў. У гэтым годзе Дзятлаўшчына ў цэлым палепшыла свае мінулагоднія вынікі, што сведчыць аб яе паспяховым развіцці. За студзень-верасень 2023 года па раёне атрымана 39,9 мільёна рублёў чыстага прыбытку – 91 % да аналагічнага мінулагодняга перыяду. У няпростых умовах санкцыйнага ўздзеяння паказчыкі работы прадпрыемстваў маюць станоўчую дынаміку, развіццё адбываецца практычна па ўсіх сектарах эканомікі, што дазволіць унесці станоўчы ўклад у паляпшэнне жыцця. Калі спыніцца канкрэтна на Наваельні, то робіцца праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт паліклінікі, мяркуецца зрабіць яе і на інтэрнат па вуліцы Дзятлаўскай, які будзе пераабсталяваны ў арэнднае жыллё, ужо распачаты работы па рэканструкцыі мясцовага рынка, у 2024 годзе будуць адрамантаваны яшчэ і дзве дваровыя тэрыторыі шматпавярховай забудовы.

Ірына СТЫРНІК      

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

3 часа ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

4 часа ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

5 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

5 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

5 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

5 часов ago