З 11 па 14 мая ў Мінску ў выставачным цэнтры “Белэкспа” праходзіла ХХ Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”, якая сёлета аб’яднала звыш 400 прадстаўнікоў медыяпрасторы з 20 краін свету. Паралельна з юбілейнай выставай прайшоў ХІ Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнёрства ў імя будучыні”, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі і эксперты з краін Садружнасці, блізкага і далёкага замежжа.

“Культурная і інфармацыйная прастора Беларусі служыць умацаванню ідэяў інтэграцыі і міру”, — падкрэсліў у прывітанні для ўдзельнікаў выставы і медыяфоруму Прэзідэнт нашай краіны А. Лукашэнка. Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў медыяфоруму, зазначыла:

— Сёлета мы асабліва актыўна абмяркоўваем тэмы інтэграцыі, пазітыўнага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Роля СМІ ў гэтых працэсах у нашы дні надзвычай вялікая, бо новыя інфармацыйныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца медыясупольнасцю, з’яўляюцца як вельмі карыснымі, так і нясуць пагрозу. Гэта адбываецца, калі медыйная сфера трапляе пад уладу нядобрасумленных людзей. Тады канфлікты, войны інтэрпрэтуюцца ў СМІ без беражлівага стаўлення да галоўнага — чалавечага жыцця, мірнага суседства краін і народаў.

_MG_5363 _MG_5386 _MG_5393 _MG_5396 _MG_5406 _MG_5442 _MG_5452 _MG_5462 _MG_5500

У выставачным цэнтры “Белэкспа” ў час ХХ Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі” працавалі дзясяткі стэндаў, на якіх сваю прадукцыю экспанавалі тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, рэспубліканскія, рэгіянальныя, галіновыя, дзіцячыя, замежныя сродкі масавай інфармацыі, мастацкія і культурныя выдавецтвы, FM-cтанцыі. У рамках выставы ладзіліся круглыя сталы, семінары, майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі, Расіі, Кітая, іншых краін. Таксама на выставе былі ўручаны ўзнагароды 12 Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Літара”. Лаўрэатамі  “беларускага газетнага Оскара” ў розных намінацыях сталі “Гродзенская праўда”, шчучынская “Дзянніца”, газета Гродзенскага раёна “Перспектыва”, навагрудская газета “Новае жыццё”, дыплома лаўрэата ўдастоена “Свіслацкая газета”.

На цырымоніі закрыцця адбылося ўшанаванне лепшых вядучых і адкрыццё інтэрнэт-галасавання ў намінацыі “Прыз сімпатый гледачоў” 12-га Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня”.

І. СТЫРНІК
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации