Гэта вірусная хвароба хатніх і дзікіх парнакапытных жывёл, якая характарызуецца ліхаманкай і афтознымі паражэннямі слізістай абалонкі ротавай поласці, скуры вымя і канечнасцяў.
Часцей за ўсё хварэе буйная рагатая жывёла і свінні. Пры заражэнні яшчурам у жывёлы адзначаецца пагаршэнне апетыту, моцнае слінавыдзяленне, павышэнне тэмпературы цела да 40,5˚-41,5˚С, на ўнутранай паверхні вуснаў, ніжняй сківіцы, языку, слізістай абалонцы шчок і вымя ўтвараюцца афты, пры разрыве якіх з’яўляюцца эрозіі.
Смерць жывёл наступае праз 5-14 сутак.
Захварэць на яшчур можа і чалавек.
Асноўны шлях інфікавання людзей – праз сырое малако хворых жывёл і прадукты яго перапрацоўкі, радзей праз мяса.
Ад чалавека да чалавека інфекцыя не перадаецца. Дзеці больш успрымальныя да яшчуру, чым дарослыя.
Асноўныя меры прафілактыкі віруса яшчуру ў чалавека:
— захаванне мер асабістай засцярогі пры доглядзе, даенні, лячэнні, забоі, выкарыстанні інвентара і прадметаў догляду, заражаных выдзяленнямі хворых жывёл;
— абавязковая пастэрызацыя і кіпячэнне малака, прыгатаванне масла з апрацаваных вяршкоў.
Пры ўзнікненні падазрэння на захворванне жывёлы яшчурам уладальнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым спецыялістам дзяржаўнай ветэрынарнай службы.
Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны доктар Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…