Categories: Улада

Ярмошына лічыць, што ў Беларусі не трэба спяшацца з пераходам на дыстанцыйнае галасаванне

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць, што ў Беларусі не трэба спяшацца з пераходам на дыстанцыйнае галасаванне. Аб гэтым яна паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

«Думаю, частка грамадства гатова да пераходу на дыстанцыйнае галасаванне, частка — не. Вядома, моладзь, якая ўмее карыстацца інтэрнэтам і адчувае сябе там вельмі камфортна, гатова галасаваць дыстанцыйна. Што датычыцца старэйшага пакалення, пажылых людзей, думаю, яны не гатовы да гэтага. Але яны, дарэчы, з’яўляюцца тымі самымі актыўнымі выбаршчыкамі, таму трэба арыентавацца і на іх», — лічыць старшыня ЦВК.

Яна лічыць, што да пераходу на такую форму галасавання трэба правесці вельмі якасныя грамадскія апытанні, а можа, і кансультатыўны рэферэндум, каб высветліць меркаванне выбаршчыкаў, таму што проста перайсці да гэтай формы галасавання было б паспешным рашэннем.

Лідзія Ярмошына таксама адзначыла, што лічыць неабходным захаваць у краіне датэрміновае галасаванне. «Думаю, нам трэба змагацца за галасы выбаршчыкаў, а не адхіляць магчымасці, каб людзі маглі прагаласаваць у зручны час і ў зручнай для іх форме», — сказала яна.

Наконт падліку галасоў старшыня ЦВК нагадала: цяпер у законе з’явілася норма, якая ўстанаўлівае, што выбарчыя бюлетэні па ўсіх скрынях для галасавання павінны падлічвацца асобна. «Падлік галасоў пачынаецца з таго, што распячатваецца першай скрыня для датэрміновага галасавання і падлічваюцца ўсе бюлетэні, якія знаходзяцца ў ёй. Затым распячатваюцца скрыні для галасавання, якія выкарыстоўваліся пры наведванні выбаршчыкаў дома. Трэцяй, апошняй, распячатваецца скрыня, якая выкарыстоўвалася ў дзень выбараў. Такім чынам, раздзельная працэдура падліку галасоў дае магчымасць улічваць і рабіць галоснай тую колькасць выбаршчыкаў, якія прымалі ўдзел у датэрміновым галасаванні», — растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Выбары Прэзідэнта Беларусі намечаны на 11 кастрычніка. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 6 па 10 кастрычніка — з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

13 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

15 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

17 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

17 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

17 часов ago