Categories: Улада

Місія АБСЕ гэтымі днямі апублікуе прамежкавую справаздачу аб ходзе выбарчай кампаніі ў Беларусі

Місія АБСЕ гэтымі днямі апублікуе прамежкавую справаздачу аб ходзе выбарчай кампаніі ў Беларусі. Аб гэтым сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

«Я магу сказаць, што прамежкавая справаздача місіі АБСЕ будзе апублікавана гэтымі днямі. Больш таго, кіраўнік місіі АБСЕ запрасіў сустрэчу са мной. Мы з ім сустракаемся ў суботу наконт гэтага дакумента», — сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць ужо неафіцыйныя ацэнкі выбарчай кампаніі з боку міжнародных наглядальнікаў, Лідзія Ярмошына адказала, што яна такіх звестак не мае.

На думку старшыні Цэнтрвыбаркама, колькасць наглядальных бакоў за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі «больш чым дастатковая». «У нас вельмі высокае, шырокае і вельмі аўтарытэтнае прадстаўніцтва», — канстатавала яна.

11 верасня пачаўся чарговы этап выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — перыяд перадвыбарнай агітацыі. У барацьбу за прэзідэнцкую пасаду ўступілі чатыры кандыдаты: Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Цяпер за ходам выбарчай кампаніі назіраюць доўгатэрміновыя місіі БДІПЧ АБСЕ і СНД. Чакаецца, што да ўдзелу ў маніторынгу далучацца прадстаўнікі іншых дзяржаў і ПАСЕ. Выбары адбудуцца 11 кастрычніка.

administrator

Recent Posts

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

1 час ago

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

16 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

18 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

18 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

20 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

21 час ago