Яркія перамогі нашых дзяцей

Падрыхтоўка да надыходзячага Новага года – час цудаў і натхнення.

Сёлета навагоднія дрэвы школаў мастацтваў Дзятлаўшчыны ўпрыгожаны не толькі цацкамі і гірляндамі: на іх красуюцца высокія ўзнагароды са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дапоўненыя пацеркамі творчых дасягненняў і гірляндамі смелых планаў. Пра ўсё гэта напярэдадні свята карэспандэнтка газеты “Перамога” пагутарыла з дырэктарам Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Алай Барысенка і дырэктарам Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццянай Шэнаевай.

– Пятнаццаць дзяцей нашага раёна былі адзначаны прэміямі спецыяльнага Прэзідэнцкага фонду. Хто яны і за якія дасягненні атрымаюць узнагароду?

Ала Барысенка:

– Адной з самых прыемных падзей адыходзячага года стала заахвочванне адораных навучэнцаў школы спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Восем юных талентаў атрымалі ў гэтым годзе падтрымку спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта пераможцы Міжнароднага рознажанравага конкурсу “LETOSTAR” Юлія Болбат (настаўнік Алена Кашко, канцэртмайстар Наталля Клімец), Мікіта Санюк, Маргарыта Кастусік (настаўнік Віктар Жылянін). Пераможцы Міжнароднага конкурсу-фестывалю вакальнай і інструментальнай музыкі “FernFlowerInternational” (Папараць кветка) Дзяніс Гуговіч, Дзмітрый Авярчук, Аліцыя Харэвіч (настаўнік Андрэй Цыгель), Анастасія Салата (настаўнік Дар’я Кончык, канцэртмайстар Наталля Клімец), Уладзіслаў Русін (настаўнік Ларыса Лісоўская). Юныя таленты не раз гучна заяўлялі пра сябе на абласных, рэспубліканскіх музычных фестывалях і конкурсах. Усе ўзнагароды – гэта вынік велізарнай працы, нязгаснай энергіі, веры і бязмежнага імкнення наперад навучэнцаў і іх педагогаў.

Таццяна Шэнаева:

– Па рашэнні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 10 базавых велічыняў з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонду сямі самым актыўным удзельнікам мастацка-творчых мерапрыемстваў, пераможцам і прызёрам Міжнароднага рознажанравага конкурсу “LETOSTAR”. Гэта Дзмітрый Война (клас Юрыя Жданюка), Андрэй Голуб (клас Сяргея Майсюка), Алёна Ярмоленка (клас Ганны Ярмоленка), Мацвей Жэвага (клас настаўніка Юрыя Жданюка), Мілена Кавальчук (клас Ліліі Дзегцяровай), Ангеліна Кардаш (клас Людмілы Трафімчык), Яна Купрыяновіч (клас Галіны Сёмуха). Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, завяршаецца 2020 год таксама прыемнымі навінамі. Гэта высокія вынікі ў V Міжнародным фестывалі мастацтваў “#BYFEST” у Мінску, у III Міжнародным шматжанравым фестывалі “Белавежская зорка” ў Брэсце, у ІІ Адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай творчасці “Крыштальная сняжынка-2020” у Іўі.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

3 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

3 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

5 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

5 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

5 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago