У рамках Тыдня дадатковай адукацыі каардынатар раённага валанцёрскага клуба “Мы – разам!” Ірына Мішчанка пабывала ў Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Да выхаванцаў установы яна прыйшла ў вобразе вядомага літаратурнага героя і прапанавала ім паўдзельнічаць у займальнай гульні “Нязнайка ў гасцях у дзяцей”. Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся на каманды “Ух” і “Ах” і з захапленнем далучыліся да вясёлых конкурсаў. У час іх усе ўдзельнікі праявілі спрыт і камандны дух, што зрабіла свята па-сапраўднаму запамінальным.

Напрыканцы Ірына Мішчанка падзякавала дзецям за ўдзел і адзначыла, што галоўнае ў спаборніцтвах – гэта сяброўства. Яна пажадала выхаванцам цэнтра моцнага здароўя, добрага настрою і спаўнення жаданняў. На памяць аб сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі медалі і зрабілі сумеснае фота.

Ірына СТЫРНІК

Фота Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации