Згодна з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2019 года № 345 “Аб сямейным капітале”, пачынаючы з 1 студзеня 2021 года для захавання пакупніцкай здольнасці памер сямейнага капіталу належыць штогадовай індэксацыі нарастаючым вынікам на велічыню індэкса спажывецкіх цэн, які разлічваецца Нацыянальным статыстычным камітэтам. Пры гэтым выкарыстоўваецца індэкс спажывецкіх цэн за мінулы год у адносінах да папярэдняга яму года.

З 1 студзеня 2025 года новы памер сямейнага капіталу складае 33 275 рублёў.

У такім памеры сямейны капітал прызначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года.  

Даведка:

прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння, у выпадку ўсынаўлення (удачарэння) – на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга ці наступных дзяцей.

Параўнаем лічбы:

пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2020 года сямейны капітал прызначаўся ў памеры 22 500 рублёў;

з 1 студзеня па 31 снежня 2021 года – у памеры 23 737,5 рубля;

з 1 студзеня па 31 снежня 2022 года – у памеры 25 995 рублёў;

з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года – у памеры 29 950 рублёў;

з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года – у памеры 31 480 рублёў.

Наталля ЧАРНЯК,

галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

10 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

10 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

10 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

10 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

12 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

12 часов ago