Прафсаюзны прыём грамадзян пасля летняга перапынку аднавіў сваю работу.

26 верасня больш за сотню прававых інспектараў працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў розных рэгіёнах краіны аказвалі кваліфікаваную прававую дапамогу грамадзянам непасрэдна ў арганізацыях і на прадпрыемствах.

Дзятлаўскі раён наведаў галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Шышко. Разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандрам Дубовікам яны правялі прыём грамадзян у Дзятлаве і аграгарадку Круцілавічы ў ААТ “Граніт-Агра”.

У час прыёму паступілі два тэлефонныя звароты ад жыхароў райцэнтра.

Мужчыну, які з’яўляецца рамеснікам, хвалявала пытанне змянення з 1 кастрычніка 2024 года парадку ўплаты ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для рамеснікаў і самазанятых. Цяпер яны павінны будуць плаціць 29 % ад мінімальнай заработнай платы. Мужчына адзначыў, што такая сума для многіх рамеснікаў з’яўляецца немалой, бо заробкі ў іх кожны месяц розныя. Яму патлумачылі, што ёсць варыянт звярнуцца ў падатковую інспекцыю і плаціць падатак ад атрымліваемага даходу.

Другі чалавек звярнуўся з пытаннем па датэрміновым спыненні працоўнага кантракта. Яму таксама патлумачылі, пры якіх умовах гэта магчыма зрабіць: па пагадненні бакоў, па ўважлівых прычынах (хвароба, выхад на пенсію, пераезд на пастаяннае месца жыхарства ў іншую мясцовасць), у сувязі з парушэннем заканадаўства па працы.

У ААТ “Граніт-Агра” да прававога  прыёму грамадзян далучыўся пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. Ён расказаў работнікам гаспадаркі, якую дзейнасць праводзіць пракуратура Дзятлаўскага раёна ў рамках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Таксама Віталій Станіслававіч нагадаў, што набліжаецца выбарчая кампанія, таму будуць актывізаваць сваю дзейнасць экстрэмісцкія сайты і каналы. Неабходна быць вельмі ўважлівымі, выбіраючы інфармацыю ў інтэрнэце, каб не падпісацца на такія каналы – за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Аляксандр Шышко патлумачыў, што пры ўзнікненні пытанняў па працоўным заканадаўстве неабходна звяртацца да Працоўнага кодэкса, а таксама Тарыфнага пагаднення. Акрамя таго, у кожнай арганізацыі ёсць калектыўны дагавор, дзе прапісваюцца пэўныя дадатковыя гарантыі для работнікаў. Аляксандр Іванавіч растлумачыў умовы заключэння кантрактаў і бестэрміновых працоўных дагавораў, іх ролю ў рэгуляванні калектыўна-дагаворных адносінаў.

Работнікі гаспадаркі задавалі пытанні, якія тычыліся заканадаўства аб працы. Усе атрымалі адказы на месцы.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

51 минута ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

54 минуты ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

2 часа ago

Электробезопасность в новогодние праздники

Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…

4 часа ago

Эффективность принимаемых мер по сокращению количества пустующих домов

Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…

4 часа ago

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

20 часов ago