Пад такой назвай у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшла вечарына, якая сабрала пажылых людзей, гасцей горада і ўдзельнікаў клуба “Нам гады не бяда”.


Работнікі музея запрасілі гасцей прыняць удзел у тэматычнай віктарыне “Назад у СССР”, у час якой прысутным прапанавалі ўспомніць савецкія фільмы па цытатах, колькі што каштавала, адгадаць знакамітую асобу таго часу па апісанні. Асаблівую зацікаўленасць выклікаў конкурс, у якім патрабавалася прыдумаць новую расшыфроўку для абрэвіятуры мінулых гадоў.














У ходзе вечарыны госці наведалі экспазіцыю савецкіх рэчаў, дзе змаглі сфатаграфавацца на памяць.


Не абышлося і без лірыкі ва ўсіх сэнсах гэтага слова ‒ работнікі музея разам з краязнаўцам Міхаілам Лук’янчыкам прэзентавалі прысутным свае зборнікі, а старшы навуковы супрацоўнік і паэтка Алена Абрамчык прачытала гасцям вершы ўласнага аўтарства.












Марыя ПАПОВА