Як жывеш, гарадская бальніца?

Штогод у трэцюю нядзелю чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаюць прадстаўнікі важнай для ўсіх і адной з самых гуманных прафесій – медыцынскія работнікі. Напярэдадні свята аб буднях, клопатах і калектыве Казлоўшчынскай гарадской бальніцы расказаў загадчык  Ігар Сільчук:

– У Казлоўшчынскі ўчастак уваходзяць гарадскі пасёлак Казлоўшчына і 47 вёсак раёна, для якіх працуюць гарадская бальніца і пяць ФАПаў, на кожным – фельчар. У сферы медыцынскага абслугоўвання 3797 чалавек – жыхары чатырох сельскіх саветаў, больш за палову з якіх працаздольнага ўзросту, 34,5 % – пенсіянеры і каля 9 % – дзеці. На тэрыторыі ўчастка працуюць чатыры сельскагаспадарчыя і два прамысловыя прадпрыемствы, дзве ўстановы адукацыі.

– Раскажыце пра Казлоўшчынскую гарадскую бальніцу і яе калектыў.

– Ва ўстанове працуе 61 работнік, у іх ліку тры дактары агульнай практыкі, медыцынскія сёстры, малодшы медыцынскі і гаспадарчы персанал. Дактары агульнай практыкі ажыццяўляюць прыём пацыентаў, у тым ліку дзяцей, па сямі спецыяльнасцях. Пры неабходнасці пацыенты накіроўваюцца да вузкіх спецыялістаў у Дзятлаўскую ЦРБ, акрамя таго, кожны месяц згодна з графікам дактары раённай бальніцы вядуць планавы прыём у Казлоўшчыне. На базе нашай бальніцы функцыянуе тэрапеўтычнае аддзяленне на 10 ложкаў, у паліклініцы працуюць фізіятэрапеўтычнае і рэнтгенаграфічнае аддзяленні, лабараторыя. Пастаянна вядзецца прыём у кабінеце дыспансерызацыі, абсталяваным усім неабходным для гэтага. За 4 месяцы гэтага года дыспансерызацыю прайшлі 45 % жыхароў участка ад 18 да 39 гадоў і 32 % – старэйшыя за 40 гадоў. У нашай дружнай камандзе ёсць як вопытныя спецыялісты – доктар агульнай практыкі Анатоль Юркевіч, які працуе тут без малога два дзесяцігоддзі, так і маладыя кадры. Два гады таму ў нашу ўстанову быў размеркаваны малады спецыяліст Аляксей Кардаш, які і сёння прадаўжае працаваць у паліклініцы. Мы ганарымся нашымі работнікамі, многія з якіх прысвяцілі гэтай сферы ўсё жыццё. У іх ліку медыцынскія сёстры Таццяна Юшкевіч, Марына Гародка, фельчар-лабарант Святлана Каракулька, рэнтген-лабарант Ганна Шапель.

– Як сустракаеце Год добраўпарадкавання?

– Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы абнаўляецца паступова і пастаянна. У межах работ па добраўпарадкаванні гарпасёлка Казлоўшчына быў праведзены рамонт падсобных памяшканняў бальніцы, гаражоў, дэмантаж нефункцыянуючых будынкаў, таксама пафарбаваны дах і агароджа вакол тэрыторыі. Сёлета закуплены пяць персанальных камп’ютараў, цяпер праводзіцца мадэрнізацыя ліній сувязі для ўвядзення сістэмы электроннага прыёму, адзінай для ўсяго раёна.  Дзякуючы спонсарскай дапамозе мы закупілі новае абсталяванне – ложкі і тумбачкі для тэрапеўтычнага аддзялення бальніцы, медыцынскія шафы і шафы для прыбіральнага інвентару. Таксама абнавілі харчблок – набылі дзве новыя электрапліты, два халадзільнікі, электрапатэльню. Для таго каб утрымліваць у парадку вялікую зялёную тэрыторыю вакол  бальніцы, набылі газонакасілку. У бліжэйшых планах – бягучы рамонт тэрапеўтычнага аддзялення і абнаўленне аўтапарка.

– Што пажадаеце калегам з нагоды свята?

– Хачу падзякаваць калегам за работу, неабыякавасць, клопат аб пацыентах і нашай установе. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой, шчасця ім і іх сем’ям. Няхай справа жыцця прыносіць задавальненне і фінансавую стабільнасць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Определены ключевые приоритеты и задачи нового 2026-2027 учебного года

На базе Козловщинской средней школы состоялось совещание руководителей учреждений образования Дятловского района, посвящённое подготовке к…

36 минут ago

В Беларуси намолотили 8,8 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили 8,8 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 час ago

Мероприятия по профилактике ящура

Ящур КРС – это вирусное, контагиозное заболевание крупнорогатого скота, заразное и для человека. Ящур или…

2 часа ago

Православные верующие празднуют Успение Пресвятой Богородицы

Православные верующие сегодня отмечают один из великих двунадесятых праздников - Успение Пресвятой Владычицы нашей Богородицы…

3 часа ago

Отвечает участковый. Схемы обмана постоянно совершенствуются

Вопрос: как защитить себя от интернет-мошенничества? Отвечает старший участковый инспектор милиции Александр Скворчинский: – Мошенники…

3 часа ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

4 часа ago