Як жа людзі змогуць без кнігі?

У эпоху інтэрнэту і паўсюднай цыфравізацыі пытанне аб неабходнасці бібліятэк і кніг становіцца ўсё больш актуальным як для паклоннікаў папяровых выданняў, так і для тых, хто выбраў прафесію бібліятэкара. Штодзень выконваючы свае прафесійныя абавязкі, работнікі гэтай сферы прыводзяць чытачоў у дзіўны свет культуры і духоўнасці, выхоўваюць любоў да пазнання. Пра тое, як цяпер жывуць бібліятэкі, чым прывабліваюць сучасных чытачоў і пра любоў да прафесіі, пагутарылі з бібліятэкарам аддзела маркетынгу сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марынай Бортка.

– Мой шлях у бібліятэчную сістэму быў цікавым і даволі працяглым, – дзеліцца Марына Леанідаўна. ­– Спачатку я скончыла ПТВ горада Ліды, затым завочна – Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум і нарэшце Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працоўную дзейнасць пачала ў бібліятэцы сваёй роднай вёскі Раманавічы, затым перайшла ў Дзятлаўскую раённую бібліятэку. І вось ужо 31 год працую ў гэтай сферы. Не думала, што так адбудзецца ў маім жыцці, аднак бібліятэчная справа мяне моцна захапіла. Стасункі з людзьмі, знаходжанне ў пастаянным сацыяльным кантакце не сталі перашкодай, наадварот, з часам я ўпэўнілася, што гэта маё.

– Чым, акрамя кніг, Дзятлаўская бібліятэка можа зацікавіць чытачоў?

– У раёне дзесяць бібліятэк, мы аказваем ім практычную, метадычную дапамогу. Сучасныя бібліятэкары не толькі выдаюць кнігі чытачам, мы праводзім розныя конкурсы, ладзім выставы, знаёмім з кніжнымі навінкамі. Напрыклад, у гэтым годзе зрабілі летні “БібліяАрбат”, нядаўна ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу летняга чытання. Ходзім у школы і дзіцячыя садкі з пастаноўкамі, ладзім сустрэчы з людзьмі розных прафесій, праводзім Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Цяпер працуем над праектам “Хвінявіцкія вандроўкі: маршрут пабудаваны”, з якім будзем прымаць удзел у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

– Колькі самі прачыталі кніг за сваё жыццё?

– Гэтага сказаць не магу, але любіла чытаць з самага дзяцінства, асабліва на ваенную тэматыку. Назаўжды запомнілася кніга “Маці чалавечая” Віталія Закруткіна, настольнай кнігай была “Маладая гвардыя” Аляксандра Фадзеева. Я і сваім дзецям і ўнукам прывіла любоў да чытання. І хоць многія гавораць, што культура чытання ў свеце памірае, я з гэтым зусім не згодная. Як жа людзі змогуць без кнігі?

– Якой бачыце бібліятэку і вашу прафесію праз 10 гадоў?

– Мабыць, яна будзе амаль уся камп’ютарызаваная. Але я лічу, што класічную папяровую кнігу нішто не заменіць. Нават модныя і папулярныя цяпер электронныя кнігі – гэта зусім не тое, калі гартаеш папяровыя старонкі. Сёння наша прафесія не дазваляе спыняцца на месцы, патрабуе пастаянна самаўдасканальвацца, павышаць сваё майстэрства, быць чалавекам творчым, ісці ў нагу з часам. Вядомы выраз “той, хто валодае інфармацыяй – валодае светам” менавіта пра нас, бібліятэкараў.

– Ці хацелася калі-небудзь памяняць сферу дзейнасці?

– Не буду ўтойваць, бывалі моманты, што задумвалася пра гэта. Але ўжо, пэўна, “прырасла” тут, дасканала ведаю сваю работу, часта нават у вольны час, убачыўшы нейкую навінку, пачынаю разважаць і планаваць, як гэта можна прымяніць у нашай бібліятэцы.

– Як адпачываеце ад работы?

– Гатаваць люблю, агародніну вырошчваць, а больш за ўсё – спакойны сямейны адпачынак, з дзецьмі і ўнукамі.

– Ваша жыццёвае крэда.

– Калі чагосьці хочаш – галоўнае, цвёрда верыць у тое, што дасягнеш жаданага. Ідзі па жыцці з усмешкай і аптымізмам!

– Вашы пажаданні калегам і чытачам да свята.

– Сваім любімым калегам жадаю светлага настрою, здароўя, поспехаў у справах, цяпла, любові і дабрабыту. А дарагім чытачам раю хадзіць у бібліятэкі і заўжды сябраваць з цудоўным і неверагодным светам кніг.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

40 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

50 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago