Як засцерагчы пчол ад сродкаў абароны раслін

Праблема абароны пчол пры апрацоўках сельскагаспадарчых культур хімічнымі сродкамі актуальная на працягу многіх гадоў, і вырашыць яе можна сумеснай працай аграрыяў і пчаляроў. Для першых важна выконваць рэгламенты прымянення ў адпаведнасці з класамі небяспекі сродкаў абароны раслін, для другіх – своечасова абмежаваць лёт насякомых.

Клас небяспекі ўказаны ў Дзяржаўным рэестры сродкаў абароны раслін і ўгнаенняў, дазволеных да ўжывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Таксама інфармацыя і экалагічны рэгламент прымянення размешчаны на тарнай этыкетцы.

Экалагічныя рэгламенты прымянення сродкаў аховы раслін для пчол у залежнасці ад класа небяспекі наступныя:

1-ы клас  – высоканебяспечныя для пчол:

— правядзенне апрацоўкі ўвечары пасля заходу сонца;

— пры хуткасці ветру ≤ 1-2 м/с;

— памежна-ахоўная зона для пчол ≥ 4-5 км;

— абмежаванне лёту пчол ≥ 4-6 сутак;

2-і клас – сярэдненебяспечны:

— правядзенне апрацоўкі ўвечары пасля заходу сонца;

— пры хуткасці ветру ≤ 2-3 м/с;

— памежна-ахоўная зона для пчол ≥ 3-4 км;

— абмежаванне лёту пчол ≥ 2-3 сутак;

3-і клас – маланебяспечны:

— правядзенне апрацоўкі ў ранішні або вячэрні час;

— пры хуткасці ветру ≤ 4-5 м/с;

— памежна-ахоўная зона для пчол ≥ 2-3 км;

— абмежаванне лёту пчол  ≥ 3-24 гадзіны.

Дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін звяртае ўвагу на неабходнасць строгага захавання экалагічных рэгламентаў прымянення сродкаў абароны раслін з мэтай недапушчэння гібелі пчол.

Згодна з артыкулам 22 Закона РБ “Аб каранціне і абароне раслін” ад 25 снежня 2005 г. № 77-3 дапускаюцца да ўжывання толькі сродкі абароны раслін, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і ўключаны ў Дзяржаўны рэестр сродкаў абароны раслін і ўгнаенняў, дазволеных да выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула.

Прымяненне сродкаў абароны раслін юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі павінна ажыццяўляцца пры рэалізацыі каранцінных фітасанітарных мерапрыемстваў і мерапрыемстваў па абароне раслін у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў, іншымі абавязковымі для выканання патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў і з захаваннем рэкамендацый па ўжыванні сродкаў абароны раслін асобамі, якія маюць спецыяльную падрыхтоўку, а таксама з улікам патрабаванняў, устаноўленых заканадаўчымі актамі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Асобы, адказныя за правядзенне хімічных апрацовак сельскагаспадарчых культур, павінны праз сродкі масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, газеты, інтэрнэт) аб’явіць за 4-5 дзён у населеных пунктах, на мяжы якіх знаходзіцца апрацоўваемая тэрыторыя, аб планаванай аперацыі.

Абавязкова інфармаваць жыхароў суседніх населеных пунктаў і ўладальніка (уласніка) пчaльніка. Апырскванне наземным абсталяваннем павінна праводзіцца позна ўвечары, каб забяспечыць захаванасць прадуктаў пчалярства.

Пры гэтым уладальнік пчaльніка (або іншыя асобы па дамоўленасці) абавязаны прыбраць вуллі на адлегласць, не меншую за дазволеную ад зоны апрацоўкі, або ізаляваць пчол.

Сяргей ГАЙДУК,

вядучы аграном-дзяржаўны інспектар Дзятлаўскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

11 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

11 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

12 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

12 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

13 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

14 часов ago