Служба “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта прымае заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры “Рэгістрацыя жывёлы-кампаньёна”, прадугледжанай пунктам 17.7 пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200.
Жывёла-кампаньён – жывёла, да якой чалавек адчувае прыхільнасць і якую трымае ў хатніх умовах для задавальнення эстэтычных патрэбаў і патрэбы ў стасунках, а таксама сабака-павадыр, паляўнічы сабака і лоўчая птушка (артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2024 года № 361-З “Аб адказным абыходжанні з жывёламі”).
Сабакі, кошкі падлягаюць рэгістрацыі на працягу трох дзён з дня набыцця. Шчанюкі і кацяняты павінны быць зарэгістраваны ва ўзросце ад 3 да 3,5 месяца.
У адной кватэры шматкватэрнага жылога дома можна ўтрымліваць не больш за дзве жывёлы (сабак, катоў). Калі ў кватэры пражывае некалькі наймальнікаў (уласнікаў), дазваляецца ўтрымліваць не больш за адну жывёлу на сям’ю кожнага наймальніка (уласніка). Трэба будзе толькі атрымаць згоду на гэта ўсіх паўналетніх, якія жывуць разам.
Для рэгістрацыі жывёлы-кампаньёна для жыхароў горада Дзятлава неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” райвыканкама. Жыхары сельскай мясцовасці звяртаюцца ў свой сельвыканкам па месцы рэгістрацыі.
Неабходна прадаставіць: заяву; пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу ўладальніка жывёлы-кампаньёна; копію пасведчання, якое пацвярджае праходжанне спецыяльных курсаў, або копію пасведчання, якое пацвярджае наяўнасць на момант рэгістрацыі ва ўладальніка сабакі кваліфікацыі спецыяліста службовай сабакагадоўлі, – для рэгістрацыі сабакі, які патрабуе асаблівай адказнасці ўладальніка, небяспечнага сабакі; копію дакумента, які пацвярджае здзяйсненне здзелкі, прадметам якой з’яўляецца сабака, – для рэгістрацыі сабакі, які патрабуе асаблівай адказнасці ўладальніка, небяспечнай сабакі (пры правядзенні здзелкі пасля 31 снежня 2024 года); копію судовай пастановы або рашэння ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа, які пацвярджае, што сабака з’яўляецца небяспечным – для рэгістрацыі небяспечнага сабакі; пісьмовую згоду ўсіх паўналетніх асоб, якія пражываюць у кватэры шматкватэрнага або блакіраванага жылога дома, аднакватэрным жылым доме, дзе пражываюць некалькі ўласнікаў (наймальнікаў); пісьмовую згоду наймадаўцы – у выпадку рэгістрацыі жывёлы-кампаньёна ў жыллі, якое занята па дагаворы найму.
Плата за адміністрацыйную працэдуру не спаганяецца. Тэрмін яе афармлення – адзін працоўны дзень. Пры рэгістрацыі жывёлы-кампаньёна яе ўладальнікам выдаюць рэгістрацыйнае пасведчанне і жэтон устаноўленага ўзору, які павінен быць пастаянна прымацаваны да нашыйніка жывёлы, і азнаямляюць з правіламі ўтрымання хатніх сабак, катоў, а таксама санітарнымі і ветэрынарнымі Правіламі. Далей аб набыцці гадаванца неабходна паведаміць у ветэрынарную ўстанову па месцы пастаяннага пражывання. Зрабіць гэта трэба ў трохдзённы тэрмін, як прывезлі жывёлу дадому. Тэрмін дзеяння пасведчання і жэтона – бестэрмінова.
Для атрымання падрабязнай інфармацыі вы можаце звярнуцца ў службу “адно акно” па тэлефонах: 6-86-41, 142.
Працуе служба па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).
Станіслава ГАНЧАР,
кіраўнік службы “адно акно”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…