У светлае свята Нараджэння Хрыстова дзятлаўчане ўзгадалі не толькі рэлігійныя, але і народныя традыцыі, сустрэўшы яго па старадаўнім беларускім абрадзе.
“Калядныя забавы” на плошчы 17 Верасня райцэнтра сталі сапраўдным сямейным святам. Ладзілі мерапрыемства работнікі культуры з усяго Дзятлаўскага раёна. Яны прывезлі з сабою добрыя песні, вясёлыя гульні і аўтэнтычныя традыцыі нашых продкаў.
Сустрэць свята, разам павесяліцца ад душы гасцей запрасілі гаманкія кабеты ў народных строях – Марына Лукіянец і Таццяна Дудкіна. На працягу ўсяго гуляння яны нікому не далі засумаваць: разам з Пеўнем паваражылі дзяўчатам і дзяўчынкам на суджанага, нагадалі народныя калядныя прыкметы і раздалі прызы самым актыўным.
У госці да дзятлаўчан прыехала вядомая ў раёне тэатр-студыя гульні “Суседзі”. Яе ўдзельнікі прыбылі на свята па ўсіх народных беларускіх канонах: з каляднай зоркай, Мядзведзем, Буслом і Казою-дзеразою. Малеча і дарослыя ад душы весяліліся пад музыку разам з казачнымі героямі, танцавалі, бегалі, вадзілі карагоды і нават кідалі лапці.
На працягу ўсяго свята з зімовай раённай сцэны гучала шмат добрых народных і аўтарскіх песень у выкананні народнага калектыву “Ятранка”, вакальнай групы Дварэцкага дома культуры, Іны Юганавай, Івана Кашко, Чэслава Свіба, Ірыны Бакшук.
Прыемным бонусам народнага гуляння сталі гандлёвыя кропкі, дзе госці свята набывалі пачастункі і сувеніры.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…