Як стаць ваенным фінансістам

Ваенны фінансіст – гэта спецыфічная ваенная спецыяльнасць, звязаная з вядзеннем фінансавай гаспадаркі як аднаго з бакоў забеспячэння баявой і паўсядзённай дзейнасці войскаў.

Спецыялістаў рыхтуюць на ваенна-тэхнічным факультэце ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на кафедры “Арганізацыя фінансавай дзейнасці войскаў”. Асноўныя ваенна-спецыяльныя дысцыпліны, якія вывучаюцца на кафедры: фінансавае забеспячэнне вайсковай часці; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых; аплата працы; вайсковая гаспадарка; арганізацыя фінансавага забеспячэння войскаў; асновы ваеннага заканадаўства; працоўнае права; дзяржаўны бюджэт; дзяржаўны фінансавы кантроль; справаводства вайсковай часці.

Пражыванне і харчаванне курсантаў – за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Курсантам штомесяц выплачваецца грашовае забеспячэнне, якое залежыць ад прысвоенага воінскага звання, пасады і паспяховай здачы залікаў, экзаменаў. На час навучання з курсантамі заключаецца кантракт на чатыры гады і на пяць гадоў ваеннай службы пасля навучання. Пасля заканчэння ўніверсітэта курсант атрымлівае першае воінскае званне афіцэрскага складу – лейтэнант і кваліфікацыю – эканаміст-менеджар. Паступаць на кафедру “Арганізацыя фінансавай дзейнасці войскаў” могуць таксама і дзяўчаты.

Для паступлення неабходна:

— да 1 красавіка года паступлення падаць заяву ў ваенны камісарыят раёна (горада) па месцы жыхарства. Да заявы прыкладаюцца дакументы згодна з парадкам прыёму;

— у тэрміны, устаноўленыя ваенным камісарыятам, прыбыць для праходжання прафесійнага адбору;

— паспяхова скончыць сярэднюю школу;

— здаць уступныя выпрабаванні ў адпаведнасці з парадкам прыёму;

— згодна з тэрмінамі, устаноўленымі Міністэрствам адукацыі, падаць у прыёмную камісію ваенна-тэхнічнага факультэта ў БНТУ дакументы, устаноўленыя парадкам прыёму. Улічваюцца вынікі ўступных выпрабаванняў: руская / беларуская мова; матэматыка; замежная мова; сярэдні бал атэстата.

Кансультацыю па парадку паступлення можна атрымаць па тэлефонах: 3-03-71, 3-03-77 (у працоўны час).

Аляксандр БУРГУН,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

4 часа ago

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

19 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

20 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

21 час ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

23 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

23 часа ago