Ваенны фінансіст – гэта спецыфічная ваенная спецыяльнасць, звязаная з вядзеннем фінансавай гаспадаркі як аднаго з бакоў забеспячэння баявой і паўсядзённай дзейнасці войскаў.

Спецыялістаў рыхтуюць на ваенна-тэхнічным факультэце ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на кафедры “Арганізацыя фінансавай дзейнасці войскаў”. Асноўныя ваенна-спецыяльныя дысцыпліны, якія вывучаюцца на кафедры: фінансавае забеспячэнне вайсковай часці; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых; аплата працы; вайсковая гаспадарка; арганізацыя фінансавага забеспячэння войскаў; асновы ваеннага заканадаўства; працоўнае права; дзяржаўны бюджэт; дзяржаўны фінансавы кантроль; справаводства вайсковай часці.

Пражыванне і харчаванне курсантаў – за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Курсантам штомесяц выплачваецца грашовае забеспячэнне, якое залежыць ад прысвоенага воінскага звання, пасады і паспяховай здачы залікаў, экзаменаў. На час навучання з курсантамі заключаецца кантракт на чатыры гады і на пяць гадоў ваеннай службы пасля навучання. Пасля заканчэння ўніверсітэта курсант атрымлівае першае воінскае званне афіцэрскага складу – лейтэнант і кваліфікацыю – эканаміст-менеджар. Паступаць на кафедру “Арганізацыя фінансавай дзейнасці войскаў” могуць таксама і дзяўчаты.

Для паступлення неабходна:

– да 1 красавіка года паступлення падаць заяву ў ваенны камісарыят раёна (горада) па месцы жыхарства. Да заявы прыкладаюцца дакументы згодна з парадкам прыёму;

– у тэрміны, устаноўленыя ваенным камісарыятам, прыбыць для праходжання прафесійнага адбору;

– паспяхова скончыць сярэднюю школу;

– здаць уступныя выпрабаванні ў адпаведнасці з парадкам прыёму;

– згодна з тэрмінамі, устаноўленымі Міністэрствам адукацыі, падаць у прыёмную камісію ваенна-тэхнічнага факультэта ў БНТУ дакументы, устаноўленыя парадкам прыёму. Улічваюцца вынікі ўступных выпрабаванняў: руская / беларуская мова; матэматыка; замежная мова; сярэдні бал атэстата.

Кансультацыю па парадку паступлення можна атрымаць па тэлефонах: 3-03-71, 3-03-77 (у працоўны час).

Аляксандр БУРГУН,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации