Як соль можа папярэдзіць траўматызм?

17 студзеня прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Абласная інфармацыйная група сустрэлася з калектывамі Дзятлаўскага раёна электрасетак і Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Абмеркавалі актуальныя пытанні.

Тэму значных паздей Года малой радзімы закрануў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксей Якаўчык. Ён зазначыў, што на працягу трох гадоў у Беларусі будуць рэалізоўвацца праекты, скіраваныя на добраўпарадкаванне і развіццё гарадоў і вёсак. Падобная работа ідзе ў розных накірунках, многія грамадзяне ўжо прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні родных мясцін. Напрыклад, у нашым раёне за кошт сродкаў, якія паступілі ад правядзення суботнікаў, павялічана матэрыяльна-тэхнічная база аб’ектаў сацсферы, добраўпарадкавалі помнікі і воінскія пахаванні (праведзены рамонты помнікаў І. Філідовічу, П. Пятрову і Я. Фогелю, помніка “Дзеці ліхалецця” ў Дзятлаве).

У краіне ствараюцца камфортныя ўмовы для жыцця людзей: за 9 месяцаў 2018 года пабудавана і рэканструявана 443 кіламетры электрасетак, уведзена ў эксплуатацыю звыш 490 кіламетраў газаправода, ахоп дамашніх гаспадарак падключэннем да Інтэрнэту склаў 78%, а да 2020 года плануецца павялічыць яго да 100%.

Шмат увагі надаецца павышэнню якасці і даступнасці медыцыны: у рэгіёнах павялічваецца колькасць дактароў агульнай практыкі, якія сумяшчаюць функцыі некалькіх спецыялістаў, палепшаны сацыяльныя стандарты па забеспячэнні насельніцтва брыгадамі хуткай дапамогі, створана адзіная рэспубліканская сістэма тэлемедыцынскага кансультавання.

Вялікая ўвага надаецца выхаванню ў моладзі любові да роднай старонкі, на што скіраваны многія праекты, конкурсы, святы. На Дзятлаўшчыне ў 2018 годзе найбольш значнымі сярод падобных мерапрыемстваў былі 520-годдзе Дзятлава, “Зецельскі фэст”, удзел у якім прынялі звыш 200 сем’яў. Парадавала маштабнасцю нядаўняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая на гэты раз ахапіла клопатам 149,5% юных жыхароў раёна, гэта значыць, некаторыя дзеці змаглі пабыць на некалькіх мерапрыемствах.

Пытанні бяспекі жыццядзейнасці, у тым ліку ў час актыўнага зімовага адпачынку, патлумачылі намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксанд Беленка, інспектар аддзела Уладзіслаў Зябачкін, загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Кулеш. Як стала вядома, на Дзятлаўшчыне абследаваны месцы катанняў і выяўлены небяспечныя спускі. У райцэнтры яны знаходзяцца на вуліцах Кабяка, Навагрудскай (каля дома №11), на азёрах за цэнтральнай раённай бальніцай. Ёсць у раёне і дазволеныя месцы для катання: на стадыёне “Колас” і каля санаторыя “Альфа Радон”. У час сустрэчы з медыкамі, якія як ніхто іншы знаёмы з наступствамі экстрэмальнага адпачынку, паступіла рацыянальная прапанова ад намесніка галоўнага доктара Уладзіміра Калодкі выкарыстоўваць у месцах, дзе катацца небяспечна, пясчана-саляную сумесь, паколькі патрабаванняў забараняльных знакаў прытрымліваюцца не ўсе аматары зімовага адпачынку.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Пад увагай бяспека жыццядзейнасці

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…

38 минут ago

ШколаАктыўнага Грамадзяніна. Беларусь пачынаецца з мяне

У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…

46 минут ago

Нагадалі патрабаванні заканадаўства, прапанавалі работу

У Дварэцкім сельскім выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне савета…

51 минута ago

Специальное комплексное мероприятие «Охота»

Что стоит за специальным комплексным мероприятием «Охота» и почему оно важно для каждого, кто выходит…

2 часа ago

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

4 часа ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

5 часов ago