Вялікія справы малой радзімы

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Сёння ў раёне праходзяць Адзіныя дні інфармавання насельніцтва. Яго тэмы: «Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года»; «Аб стварэнні бяспечных умоваў для актыўнага адпачынку ў зімовы перыяд». З працоўным калектывам Белдзяржстраху сустрэўся намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Ён адзначыў, што 2018 год і два наступныя аб’яўлены Годам малой радзімы. Вялікая ўвага ў гэтыя гады надавалася і будзе надавацца ўпарадкаванню населеных пунктаў раёна. У Дзятлаўскім райвыканкаме працуе камісія па навядзенні парадку на зямлі, распрацаваны комплекс мер, якія накіраваны на добраўпарадкаванне аграгарадкоў і іншых сацыяльна-эканамічных аб’ектаў.

Васіль Шыцько заклікаў прысутных прыняць актыўны ўдзел у карыснай справе.

Акрамя таго, ён спыніўся на пытаннях бяспекі ў час адпачынку ў зімовы перыяд.

Вольга ЮШКЕВІЧ