Як правільна засведчыць пераклад замежных дакументаў у Беларусі?

На пытанні адказвае натарыус натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Жанна Сёмуха:

– Нярэдка мы сутыкаемся з сітуацыяй, калі пры звароце ў дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь з замежнымі дакументамі патрабуецца іх натарыяльна завераны пераклад. Як гэта зрабіць?

– Натарыус можа засведчыць дакладнасць перакладу дакумента з адной мовы на іншую, а таксама сапраўднасць подпісу перакладчыка, калі ведае абедзве мовы. Калі ён не валодае патрэбнымі мовамі, пераклад можа зрабіць вядомы яму перакладчык. Тады натарыус засведчыць сапраўднасць подпісу гэтага перакладчыка на дакуменце. У такім выпадку ён не пацвярджае дакладнасць перакладу, а толькі подпіс перакладчыка.

Як правільна засведчыць сапраўднасць подпісу перакладчыка?

– Для гэтага дастаткова звярнуцца да перакладчыка, які ўключаны ў рэестр той натарыяльнай акругі, да натарыуса якога вы будзеце звяртацца (спіс перакладчыкаў можна знайсці ў натарыуса або на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by). Пасля таго, як вам аформілі пераклад, неабходна звярнуцца да натарыуса і падаць дакументы (пераклад і арыгінал).

Кожная старонка перакладу павінна ўтрымліваць запіс аб тым, што перакладчык пацвярджае дакладнасць перакладу, а таксама аб мовах, з якой і на якую ён быў зроблены, паказаны запіс завяраецца подпісам перакладчыка. Натарыус робіць засведчаны надпіс і ставіць пячатку.

Якія патрабаванні да замежнага дакумента?

– Перакладзены дакумент правяраецца і да яго прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні: чытальнасць тэксту і пячаткі; адсутнасць выпраўленняў, калі яны не агавораны ў дакуменце; наяўнасць рэквізітаў (нумар, дата і іншае); наяўнасць пячаткі арганізацыі, якая выдала дакумент, а таксама подпісу яе кіраўніка або ўпаўнаважанай асобы; дакумент, які складаецца з двух і больш лістоў, павінен быць прашыты або змацаваны іншым чынам, пранумараваны, запіс пра колькасць лістоў завяраецца подпісам асобы, якая выдавала дакумент.

Дзе лепш рабіць пераклад дакументау сваёй краіне або за мяжой?

– Пры падачы дакумента ў дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь лепш рабіць пераклад на тэрыторыі нашай краіны, бо калі вы гэта зробіце за мяжой, то многія важныя элементы застаюцца неперакладзенымі – пячатка, рэквізіты, штампы і іншае.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…

13 часов ago

Салодкая восень

На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…

13 часов ago

Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…

13 часов ago

Моладзевыя навіны. “Будучыня – гэта мы!”

Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.…

13 часов ago

Вниманию диспетчеров такси и автомобильных перевозчиков!

ИМНС по Новогрудскому району информирует. Диспетчеры такси и автомобильные перевозчики, самостоятельно выполняющие прием и передачу…

14 часов ago

Об уплате физическими лицами единого имущественного платежа

Единый имущественный платеж введен с целью упрощения порядка уплаты имущественных налогов, он в себя включает:…

14 часов ago