Як правільна выкарыстоўваць хімікаты на прысядзібных участках

Нельга выкарыстоўваць адзін і той жа прэпарат пастаянна:

— развіваецца ўстойлівасць (рэзістэнтнасць): шкоднікі і патагены адаптуюцца да дзеючага рэчыва, і прэпарат перастае працаваць;

— патрабуецца павышэнне дазіроўкі: гэта павялічвае таксічную нагрузку на глебу, расліны і навакольнае асяроддзе;

— зніжаецца ўраджайнасць: неэфектыўная абарона прыводзіць да пашкоджання раслін і страты часткі ўраджаю;

— назапашваюцца таксіны: пастаяннае прымяненне аднаго хімікату можа прывесці да забруджвання глебы і прадукцыі.

Правільна чаргуйце прэпараты:

— не арыентуйцеся толькі на гандлёвую  назву – нават прэпараты з рознымі назвамі могуць утрымліваць адно і тое ж актыўнае рэчыва;

— выкарыстоўвайце прэпараты з розных хімічных груп, гэта зніжае рызыку развіцця крыжаванай устойлівасці ў шкоднікаў;

— хімічныя прэпараты чаргуйце з біялагічнымі, яны мякчэй уздзейнічаюць на навакольнае асяроддзе і не выклікаюць прывыкання ў шкоднікаў;

— не абмяжоўвайцеся толькі культурнымі раслінамі – апрацоўвайце пустазелле, траву каля плота, дарожкі.

Важна ведаць: не перавышайце дазіроўку і строга выконвайце інструкцыі, не апрацоўвайце ў спякоту – гэта ўзмацняе таксічнасць, рэгулярнасць важней за колькасць – сістэмны падыход больш эфектыўны за выпадковыя апрацоўкі.

Рэкамендацыі па ўжыванні:

— чаргуйце прэпараты з рознымі механізмамі дзеяння, каб пазбегнуць прывыкання;

— дадавайце прыліпальнік (напрыклад, мыла або спецыяльныя сродкі), каб павысіць эфектыўнасць;

— выконвайце тэрміны чакання перад зборам ураджаю (звычайна 20-30 дзён для пестыцыдаў, 3-5 дзён для біяпрэпаратаў);

— знішчайце пустазелле і бацвінне пасля ўборкі – гэта зніжае зімуючую папуляцыю жука.

У Гродзенскай вобласці фітафтароз бульбы можа з’явіцца ўжо ў канцы мая, таму важна пачаць прафілактычную абарону з фазы ўсходаў і чаргаваць фунгіцыды розных класаў кожныя 7-14 дзён у залежнасці ад надвор’я.

Важныя парады: не чакайце сімптомаў фітафторы – пачынайце прафілактыку загадзя; чаргуйце фунгіцыды з рознымі дзеючымі рэчывамі; не змешвайце біяпрэпараты з сродкамі, якія ўтрымліваюць медзь, – яны несумяшчальныя; знішчайце бацвінне за 10-14 дзён да ўборкі – гэта зніжае заражэнне клубняў.

Вера КАЛАГРЫЎ,
вядучы аграном-дзяржаўны інспектар Дзятлаўскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

6 часов ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

8 часов ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

9 часов ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

9 часов ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

10 часов ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

10 часов ago