Як прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога?

Яна прадастаўляецца ў выглядзе:

– штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, адзення, абутку, школьных рэчаў, на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці;

– сацыяльнай дапамогі для пагашэння затрат на набыццё падгузнікаў, прасцін, пялёнак, уралагічных пракладак;

– забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.

Штомесячная сацыяльная дапамога даецца сем’ям (грамадзянам) пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход, па аб’ектыўных прычынах, ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, за два апошнія кварталы (крытэрый патрэбы), пры ўмове рэалізацыі сям’ёй (грамадзянінам) права на атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам аліментаў на непаўналетніх дзяцей, пенсій (акрамя выпадкаў неатрымання дзяржаўнай пенсіі пры прадаўжэнні работы пасля набыцця права на пенсію па ўзросце на агульных падставах з мэтай павелічэння памеру такой пенсіі), дапамогаў. Для шматдзетных сем’яў штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца, калі сярэднедушавы даход складае не больш за 1,15 велічыні крытэрыю патрэбы.

Памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі на кожнага члена сям’і (грамадзяніна) складае дадатную розніцу паміж крытэрыем патрэбы і сярэднедушавым даходам сям’і (грамадзяніна) і пералічваецца пры павелічэнні крытэрыю патрэбы ў перыяд прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі.

Аднаразовая сацыяльная дапамога даецца сем’ям (грамадзянам), якія па аб’ектыўных прычынах аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, што парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 велічыні крытэрыю патрэбы.

Памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад цяжкай жыццёвай сітуацыі, у якой знаходзіцца сям’я (грамадзянін), у суме, якая не перавышае 10-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату прыняцця рашэння аб выдзяленні такой дапамогі.

Сацыяльная дапамога для кампенсацыі расходаў на набыццё падгузнікаў прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям’і (грамадзяніна) дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць чацвёртую ступень страты здароўя, інвалідам першай групы на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбе ў падгузніках і дакументаў, якія пацвярджаюць затраты на іх набыццё.

Памер сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі расходаў на набыццё падгузнікаў вызначаецца ў суме, якая не перавышае 1,5-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, што дзейнічае на дату прыняцця рашэння.

Сацыяльная дапамога для кампенсацыі расходаў на набыццё падгузнікаў прадастаўляецца чатыры разы на працягу каляндарнага года, але не больш за адзін раз на месяц.

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця даецца сем’ям, якія маюць сярэднедушавы даход, ніжэйшы за крытэрый патрэбы. Сем’ям пры нараджэнні двайнят ці больш дзяцей такая дапамога прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу.

Сярэднедушавы даход сям’і (грамадзяніна) вызначаецца ў адпаведнасці з даходамі, атрыманымі членамі сям’і (грамадзянінам) на працягу 12 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу звароту, за выключэннем сем’яў (грамадзян), у якіх член сям’і (грамадзянін) звольнены з работы (службы) у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса, які ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, адваката, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна, спыненнем дзейнасці філіяла, прадстаўніцтва або іншага адасобленага падраздзялення арганізацыі, размешчаных у іншай мясцовасці, скарачэннем колькасці або штату работнікаў. У гэтым выпадку сярэднедушавы даход вызначаецца ў адпаведнасці з даходамі, атрыманымі членамі сям’і (грамадзянінам) за 3 месяцы, якія папярэднічалі месяцу звароту.

Заява аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі падаецца грамадзянінам у службу “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, каб. 2 ці па тэлефоне 2-15-86.

Наталля ЧАРНЯК,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Share
Published by
administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

7 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

9 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

22 часа ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

22 часа ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

23 часа ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

23 часа ago