Жыхары райцэнтра заўважылі змяненні, якія адбыліся на тэрыторыі і пры ўваходах у будынак аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.
Больш падрабязна пра вынікі добраўпарадкавання і рамонту расказаў начальнік АУС райвыканкама Вадзім Шчурскі.
– Кожны год наш аддзел уносіць у службу фінансаў і тылу ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама прапановы па мадэрнізацыі службовых памяшканняў і добраўпарадкаванні тэрыторый. У канцы 2025 года такую заяўку таксама зрабілі. Упраўленне выдзеліла 100 тысяч рублёў, якія неабходна было патраціць у першую чаргу на рамонт памяшканняў, прызначаных для адміністрацыйных працэдур і прыёму грамадзян, службовых кабінетаў.
Што тычыцца добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі, то такое рашэнне было прынята самастойна. Увасобіць яго ў жыццё дапамагалі райвыканкам і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Частка дрэваў, якія раслі каля будынка міліцыі з канца 80-х – пачатку 90-х гадоў, былі прызнаны аварыйнымі, мы атрымалі дазвол на іх выдаленне. Ачыстка ад высокай, густой расліннасці ў нашым выпадку паспрыяла яшчэ і павышэнню бяспекі. На пляцоўцы перад будынкам райаддзела пастаянна знаходзіцца службовы транспарт, ходзяць людзі, а дрэвы перашкаджалі агляду для вадзіцеляў і пешаходаў. У выніку гаспадарчым спосабам з прыцягненнем у свабодны ад службы час супрацоўнікаў і спонсарскай бездакорнай дапамогай арганізацый былі выдалены 15 дрэваў. Большасць тэрыторыі цяпер займае газон, уздоўж якога для падходу да будынка пакладзены пешаходныя дарожкі з бардзюрнай пліткі.
– Ці шмат зроблена?
– Аб’ём работ значны, сіламі супрацоўнікаў аддзела мы б не справіліся. За дапамогу ў добраўпарадкаванні на пачатку работ словы ўдзячнасці адрасуем раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яе кіраўніку Дзмітрыю Балькоўскаму. Многае зроблена тэхнікай Дзятлаўскага РУП ЖКГ, за што ўдзячны дырэктару камунгаса Васілю Пецюку і яго намесніку Віктару Дзедулю. Словы падзякі адрасуем і іншым арганізацыям, якія падтрымалі, іх кіраўнікам. Так, у выдаленні аб’ектаў расліннасці дапамагала Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм (Віктар Адамчык). Падвоз гравію, каб выраўняць тэрыторыю, арганізавала ДРБУ-119 (Віталь Балтрушка). Дзятлаўскі філіял ДП “Гроднааблпаліва” (Васіль Шпакоўскі) дапамог з транспартам для вывазу будаўнічых адходаў. З правядзеннем работ падтрымаў ААТ “Будкомплекс” (Аляксандр Кійко). Даставіць металапрофіль для агароджы з Гродна дапамагло ТАА “Чатыры Сонцы” (Андрэй Статкевіч).
У райвыканкаме была праведзена рабочая нарада, на якой заручыліся спонсарскай падтрымкай прыватных арганізацый раёна, ім таксама кажам шчыры “дзякуй”. Так, тратуарны бардзюр прадаставіла ТАА “Аксагел”, прамы дарожны бардзюр – ТАА “Ізакам Пласт”, цэмент і клей для пліткі – ТАА “Белтэрміз” і ПТУП “Эльза Прод”.
Калі падводзіць вынік, то ўсяго ў нас адрамантаваны пяць кабінетаў групы па грамадзянстве і міграцыі і два памяшканні аператыўна-дзяжурнай службы, абноўлена асноўная ўваходная група і ўваход у корпус групы па грамадзянстве і міграцыі, устаноўлена агароджа з металапрофілю на ўнутраным двары, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя з арганізацыяй падходаў і пад’ездаў.
– Што ў далейшых планах?
– На будучы год збіраемся падрыхтаваць каштарысную дакументацыю для ажыццяўлення рамонту фасадаў усяго будынка міліцыі, як цэнтральнага корпуса, так і бакавога, які займае група па грамадзянстве і міграцыі. У гэтым прыспела неабходнасць, паколькі ў апошні раз такія работы выконваліся ў 2015 годзе: ападкі, надвор’е і час пакінулі свой след на фасадах. Па папярэдніх падліках на правядзенне запланаваных работ спатрэбіцца не менш за 200 тысяч рублёў. Гэта адна з прапаноў, якую цяпер уносім у службу фінансаў і тылу УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…