Семінар-вучоба па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” згодна з даручэннем старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, інжынераў па ахове працы, спецыялістаў кадравай службы, сакратароў прыёмных, хто непасрэдна працуе з дакументацыяй на прадпрыемстве, прайшла ў Дзятлаўскім райвыканкаме, арганізаваны ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання.

Быў разгледжаны алгарытм дзеянняў наймальніка пры з’яўленні (выяўленні) работніка ў стане алкагольнага ап’янення. Упор зроблены на правільнае афармленне дакументацыі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ад асведчання, тлумачальнай запіскі, загада аб вызваленні работніка ад выканання сваіх працоўных абавязкаў да наказання. Алкагалізм несумяшчальны з бяспекай працы. Адмоўны ўплыў алкаголь аказвае не толькі на індывідуальныя якасці работніка, а, у першую чаргу, на тое, што дазваляе яму пазбягаць аварый і няшчасных выпадкаў на вытворчасці,  у экстрэмальных умовах – прымаць рашэнні па забеспячэнні бяспекі асабістай і навакольных людзей.

Як адзначыў галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў, мэтай дадзенага семінара стала пазбегнуць памылак, якія дапускаюцца пры дакументальным афармленні выпадкаў, калі на рабочым месцы выяўляецца нецвярозы работнік.  У адпаведнасці з патрабаваннем Дырэктывы кіраўнікам дзяржаўных органаў, іншых арганізацый незалежна ад форм уласнасці неабходна ў мэтах выключэння надзвычайных здарэнняў і траўматызму работнікаў забяспечыць сістэматычны кантроль фізічнага стану людзей, занятых на вытворчасці, шляхам правядзення асведчанняў, у тым ліку з выкарыстаннем прыбораў, прызначаных для вызначэння канцэнтрацыі пары абсалютнага этылавага спірту ў выдыхаемым паветры.

Удзельнікі семінара атрымалі памяткі па дзеянні ў такіх выпадках і ўзоры афармлення патрэбнай дакументацыі, падрыхтаваныя спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання для практычнай работы.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ПРО:Безопасность. Чтобы дома было тепло и безопасно

Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…

59 секунд ago

Дапамажыце знайсці чалавека

У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…

7 минут ago

Стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН»

В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…

49 минут ago

Дань уважения и праздник для души: экскурсионная поездка посвященная Дню пожилых людей

В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…

1 час ago

Ведае ўчастковы. Дакументы ў залог браць нельга

Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…

2 часа ago

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

18 часов ago