Гэтае і іншыя пытанні па тэме былі разгледжаны на пасяджэнні міжведамаснага савета па дапамозе пацярпелым ад дамашняга гвалту, якое адбылося пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з суб’ектамі прафілактыкі раёна.

Псіхолаг аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі Алена Макоўская расказала аб стабільнай дынаміцы ў аказанні дапамогі пацярпелым і зацікаўленасці грамадзян інфармацыяй, куды яны могуць звяртацца па дапамогу ў сітуацыях рызыкі. Акрамя аказання дапамогі ахвярам дамашняга гвалту, у раёне суб’ектамі прафілактыкі вядзецца інфармацыйна-прафілактычная работа па прадухіленні падобных негатыўных сямейных з’яваў, а таксама па прафілактыцы злоўжывання спіртнымі напоямі, якія пераважна і з’яўляюцца галоўнай прычынай учынення скандалаў з рукапрыкладствам.

У час пасяджэння быў зацверджаны план работы міжведамаснага савета Дзятлаўскага раёна па аказанні дапамогі пацярпелым ад дамашняга гвалту на 2025 год. Члены савета ўнеслі прапановы па рабоце, былі распрацаваны канкрэтныя даручэнні для спецыялістаў на першае паўгоддзе.

Ірына СТЫРНІК

Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации