У апошнія гады павялічваецца колькасць крадзяжоў асабістай і дзяржаўнай маёмасці.
Злодзеяў цікавяць рэчы, якія можна збыць без асаблівых цяжкасцяў – веласіпеды, вырабы з каляровых і чорных металаў, інструменты, бытавая тэхніка. Часта крадзяжы ўчыняюцца з дач і пустых дамоў, што ўскладняе пошукі вінаватых. Нярэдка ўвагу злодзеяў прыцягваюць незамкнёныя аўтамабілі. Сярод дзяржаўнай маёмасці найбольшым “попытам” карыстаюцца коні, буйная рагатая жывёла, акумулятарныя батарэі, агрэгаты і камплектуючыя сельскагаспадарчай і аўтапаркавай тэхнікі, паліва.
Адной з асноўных прычын крадзяжоў служыць залішняя даверлівасць, таму ахвярамі злачынцаў пераважна становяцца пажылыя, адзінокія людзі, якія ўпускаюць у дом незнаёмцаў.
Домаўладанні і кішэні гаспадароў могуць “пачысціць” варажбіткі, прадаўцы танных тавараў, “фірменнай” тэхнікі і інструментаў.
Абараніць маёмасць дапамогуць простыя правілы бяспекі:
– не пакідайце ключ ад дома ў лёгкадаступных месцах;
– не пускайце ў дом падазроных незнаёмцаў і гандляроў, пры іх з’яўленні ў населеным пункце тэлефануйце на нумар 102;
– не пакідайце на падворках без нагляду веласіпеды і іншую каштоўную маёмасць;
– замыкайце гаспадарчыя пабудовы, закрывайце балконы, вокны, форткі;
– не ўжывайце алкаголю з малазнаёмымі людзьмі;
– у сваю адсутнасць прасіце прыглядаць за домаўладаннем суседзяў.
Аднак найлепшая прафілактыка крадзяжоў – ахоўная сігналізацыя, за мантаж якой фізічным і юрыдычным асобам прадастаўляецца растэрміноўка на 6 месяцаў. Штомесячная абаненцкая плата за ахоўныя паслугі для фізічных асобаў – 12 рублёў 80 капеек, для юрыдычных – па дзеючых тарыфах.
Для ўстаноўкі ахоўнага абсталявання і сістэмаў відэаназірання звяртайцеся на адрас: г. Дзятлава, вул. Слонімская, 13. Тэлефон для даведак 2-23-31.
Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga