“Я вырас тут, і край мне гэты дарагі!”

Пад такой назвай у Наваельні прайшло традыцыйнае свята пасёлка, якое сабрала разам жыхароў і гасцей гэтага населенага пункта.

Урачыстасць адкрыла старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч, якая павіншавала прысутных і расказала аб выніках работы, што ажыццяўлялася ў пасёлку на працягу года.

Цікавую віктарыну з гледачамі на веданне гісторыі Наваельні правялі вядучыя Наталля Нагорная і Галіна Сушко.

Праграму ўрачыстасці прадоўжылі віншаванні: ушанавалі самую маленькую новаяльнянку Сафію Лаўнік і жыхарку самага мудрага ўзросту – Анастасію Кардаш, не абышлі ўвагай сямейныя пары, якія сёлета адсвяткавалі “круглыя” даты вяселля – залаты і сярэбраны юбілеі. Прыгажосць і дабрабыт роднай зямлі ствараюцца працавітымі рукамі. Заслужаныя віншаванні прымалі лепшыя работнікі арганізацый і прадпрыемстваў Наваельні, партрэты якіх змешчаны на пасялковай Дошцы гонару. Сярод іх ушанавалі санітарку туберкулёзнага аддзялення Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы “Наваельня” Наталлю Кастусік, вальшчыка лесу Новаяльнянскага лясніцтва Ігара Краснякова, медсястру стаматалагічнага кабінета Новаяльнянскай бальніцы Таццяну Круглік, слесара Новаяльнянскага ўчастка ізаляцыі трубаў ААТ “Гроднагазбудізаляцыя” Сяргея Луню, настаўніцу Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Ларысу Радзівон, апаратчыцу хімводаачысткі ЖРЭУ Наваельня Марыну Радзюк, повара Новаяльнянскага дзіцячага сада Наталлю Сачык, загадчыцу Новаяльнянскага дома культуры Галіну Сушко, інжынера ААТ “Новаяльнянскі КХП” Аляксандра Чувака.

За шматгадовую добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці пасёлка і раёна Ганаровымі граматамі райвыканкама ў час урачыстасці ўзнагароджаны намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Аляксандра Баравікова, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў Дзятлаўскага ФСК Анатоль Філіпчык. Падзячнымі лістамі райвыканкама – загадчык гаспадаркі Новаяльнянскага дзіцячага сада Наталля Грыцук, таксіколаг ААТ “Новаяльнянскі КХП” Аксана Ракіцкая, юрысконсульт Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы “Наваельня” Таццяна Рэзнікава. Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў уручана дырэктару Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Алене Кругловай, падзячныя лісты райсавета – зубному фельчару Новаяльнянскай бальніцы Святлане Баравіковай, педагогу Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Алене Гайдук.

Грамату Новаяльнянскага сельвыканкама за шатгадовую добрасумленную працу атрымала Юлія Шырко. Новаяльнянскі дом культуры аддзячыў узнагародамі актывістам грамадскага жыцця пасёлка Марыне Кякшук і Ірыне Рабушка.

Яркім акордам урачыстасці стаў парад парасонаў з сезонных кветак.

На працягу свята свае вырабы і ўменні на выставе “І рукі вашы залатыя для нас шэдэўры ствараюць” прадставілі майстры Наваельні Святлана Сербіна, Наталля Кастусік, Марына Ажахоўская і Новаяльнянская сярэдняя школа імя А. А. Шаўчук. Побач працавалі гандлёвыя павільёны, батуты, іншыя забаўляльныя лакацыі.

Мілагучную і напеўную песенную паштоўку ўдзельнікам свята прэзентавалі артысты Гродзенскай абласной філармоніі Ала Аўдзейчык і Аляксандр Казакевіч, музычную праграму прадоўжыла выступленне кавер-групы “Без сахара” і дынамічная дыскатэка.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Яўгенам ГОРБАЧАМ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

12 часов ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

12 часов ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

13 часов ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

13 часов ago

«Молодежь за безопасность»: марафон «112 добрых дел» открыли юные спасатели Новоельни

В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…

14 часов ago

Белорусские аграрии накопали более 2,4 млн тонн сахарной свеклы

По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…

15 часов ago