З нагоды Дня Канстытуцыі ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школы прайшоў турнір “Канстытуцыя – асноўны закон Рэспублікі Беларусь”.
Самыя знаходлівыя, дасціпныя навучэнцы 8-11 класаў сабраліся разам, каб замацаваць і пашырыць веды пра канстытуцыйныя асновы Рэспублікі Беларусь. Прымаючы ўдзел у турніры, падлеткі паказалі не толькі свае інтэлектуальныя здольнасці і ўменне працаваць дружна і зладжана ў камандзе, але і выказалі паважлівыя адносіны да законаў і сімвалаў сваёй дзяржавы. Падчас мерапрыемства было зазначана, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ўвабрала ў сябе лепшы вопыт сучаснай заканатворчасці. Навучэнцы падкрэслілі важнае значэнне Канстытуцыі для жыцця грамадства і дзяржавы.
У бібліятэцы была прэзентавана тэматычная выстава кніг “І абавязак наш, і права ў дакуменце тым жывуць: закон адзіны для дзяржавы, што Канстытуцыяй завуць”.
Удзельнікі турніру прыйшлі да высновы, што ад нас залежыць, якой будзе наша краіна, яе будучыня. Калі мы будзем жыць па законах дзяржавы, выконваць абавязкі, ускладзеныя на нас Канстытуцыяй, тым самым мы зробім Беларусь моцнай і квітнеючай дзяржавай, будзем шчаслівымі грамадзянамі ў сваёй краіне.
Таццяна ЖЫНКО,
настаўніца Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Первый миллион тонн сахарной свеклы накопали хозяйства Беларуси, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Министерство сельского…
12 сентября в 13-50 на линию «101» поступило сообщение о том, что в городе Дятлово…
У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…