23 верасня ў Дзятлаве чарговую праверку на стаянках спецыяльных парковачных месцаў, прызначаных для транспарту людзей з абмежаванымі магчымасцямі, правялі супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Дзятлаўскага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў разам з карэспандэнтам газеты “Перамога”.


– У ходзе рэйду было выяўлена пяць парушэнняў, тры вадзіцелі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, двум было аб’яўлена вуснае папярэджанне, – паведаміў дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ Аляксей Ярмак. – Спецыяльныя парковачныя месцы для інвалідаў выдзелены на многіх стаянках, і астатнім вадзіцелям варта быць сумленнымі ў адносінах да такіх людзей, не займаць гэтыя месцы. Дзяржаўтаінспектары будуць працягваць рэгулярна праводзіць падобныя рэйды.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga