Высокае дрэва здалёку відаць

Лес – гэта наш лёс: не выпадкова, што нават гучанне гэтых слоў падобнае.

Лес – гэта наша стыхія, наш космас, наша духоўная прастора.  А словазлучэнні “родны лес”, “родны бор”, “родны гай” – спрадвек для нас  не пусты гук,  гэта сама псіхалогія і філасофія нацыянальнага  жыцця.  Лес – звонкая  і надзвычай  шчодрая лірыка нашага дзяцінства, юнацтва, сталых год жыцця. Нездарма многія нашы продкі спрадвек  любілі будаваць свае хаты менавіта на ўзлеску, каб пастаянна жыць у гармоніі з прыродай-матухнай, жыць на ўлонні. І хаты будавалі з лясных, цёплых бярвенняў.

Ды й паняцце “малая радзіма” для многіх суайчыннікаў  засяроджана ў тым самым шчымлівым і дарагім – лесе маленства… Для мяне яшчэ і слова карані – самае святое: яно пачатак майго роду Карнелюкоў. Няма дрэўца без каранёў, ды й чалавек без каранёў – манкурт, перакаці-поле…

Для нашых продкаў лес быў Богам душы і  сэрца. Быў духоўным  бацькам, настаўнікам.  Ён лячыў, вучыў прыроднаму розуму,  карміў, тут палявалі на дзічыну, адпачывалі. І, канешне ж, лес нясе  неабсяжную духоўную прастору, у яго велізарная культуралагічная сутнасць.

…Усе беларусы  традыцыйна  пакланяліся Лесавіку – гаспадару лесу. Лічылася, што абсалютна  кожны лясны масіў мае свайго лесавіка, які з’яўляецца братам хатніка  і палевіка. Нашы продкі лесавіка ўяўлялі ў выглядзе вялізнага – у рост з дрэва – старога з белым, як бяроста, тварам, вялікімі ўважлівымі  вачыма, у жывёльнай скуры.  Існавала перакананне, што Лесавік можа дапамагчы добраму лясному вандроўніку,  паказаць багатыя ягадныя і грыбныя мясціны, а злога, наадварот,  – пазбавіць здабычы, нават напалохаць, нагнаць у бок няўгоднага, драпежнага паляўнічага звяроў, прымусіць доўга блукаць па лесе, заблудзіцца.

Нашы продкі ведалі, што лес з’яўляецца прыроднымі лекамі ад шматлікіх хвароб.  І зусім не выпадкова, што і сучасныя санаторыі размешчаны ў асяродку вялікіх лясоў: лясны водар надзвычай спрыяе выздараўленню. Лясное паветра насычана азонам, тут няма пылу, шкодных рэчываў. Самае багатае на  фітанцыды паветра назіраецца ў хваёвых лясах. Так што ў любую вольную  часіну адпраўляйцеся ў лес. Толькі не трэба браць з сабой смартфонаў – трэба вучыцца слухаць музыку лясной цішыні, упісвацца ў лясную гармонію. Сумна, маркотна стала на душы – таксама спяшайцеся ў лес! Разам з дзецьмі. Разам з сям’ёй.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago