У Дзятлаве 14 сакавіка адбыўся Х пленум  райкама Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

На яго былі запрошаны старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, старшыня і намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў працы галіны і прафсаюза.

У рабоце пленума прымалі ўдзел галоўны спецыяліст Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Абрыкосава, старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў.

На павестку дня былі вынесены пытанні аб рабоце прафкамаў, старшыняў прафсаюзных арганізацый па павышэнні ролі прафсаюзных пярвічак у абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза,

справаздача рэвізійнай камісіі Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за 2017 год.

Выступаючы перад прысутнымі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі адзначыў, што пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі працуюць ва ўсіх установах адукацыі раёна. На пачатак 2018 года колькасць членаў прафсаюза складае 1168 чалавек з ліку працуючых і 344 непрацуючых пенсіянераў, якія знаходзяцца на прафсаюзным уліку.

Важным напрамкам работы пярвічных прафсаюзных арганізацый была і застаецца ахова працы. У раёне працуюць 39 грамадскіх інспектараў і 5 камісій. За мінулы год праведзена 108 маніторынгаў па ахове працы, у ходзе якіх выяўлена 54 парушэнні.

Па выніках 2017 года пераможцамі Рэспубліканскага галіновага агляду-конкурсу на лепшае правядзенне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы на раённым узроўні прызнаны прафсаюзны камітэт Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (старшыня Аксана Роўба).

Раённым камітэтам прафсаюза, арганізацыйнымі структурамі праводзіцца мэтанакіраваная работа з ветэранамі, прымаюцца меры па абароне іх інтарэсаў,

наладжана цеснае ўзаемадзеянне з аддзелам адукацыі, спорту і турызму па пытаннях работы з маладымі спецыялістамі, стварэнні для іх неабходных сацыяльна-бытавых умоў.

Фізкультурна-спартыўная работа традыцыйна з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці камітэта. Ва ўстановах адукацыі створаны 22 клубы фізічнай культуры і спорту, 36 груп і секцый па спартыўных інтарэсах.

На працягу 2017 года на раённым узроўні праведзена 12 галіновых спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

Ужо стаў традыцыйным агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці “Новыя імёны Беларусі”. У бягучым годзе ў раённым этапе Рэспубліканскага галіновага прафсаюзнага фестывалю “Працоўныя таленты” прынялі ўдзел прадстаўнікі 18 установаў адукацыі. Фіналіст раённага этапу конкурсу “Беларускі майстар – 2018” Святлана Кетка стала абласным прызёрам.

– Упэўнены, што, захоўваючы лепшыя традыцыі, праяўляючы прафесіяналізм і адказнасць на кожным даручаным участку, старшыні прафсаюзных арганізацый і прафсаюзны актыў змогуць вырашаць пастаўленыя задачы ў інтарэсах членаў прафсаюза, – сказаў Станіслаў Баляслававіч.

Вопытам работы на пленуме падзяліліся старшыні прафкамаў  Святлана Кетка, настаўніца інфарматыкі гімназіі №1горада Дзятлава; Наталля Бойка, настаўніца пачатковых класаў Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы і член прэзідыума райкама прафсаюза Марына Лашкоўская, дырэктар Наваельнянскай сярэдняй школы.

Вынікі пленума падвялі  Андрэй Сатараў і Таццяна Абрыкосава. Яны падзякавалі старшыням пярвічных прафсаюзных арганізацый за актыўную дзейнасць.

Вольга ЮШКЕВІЧ

                                       

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации