Выпуск-2023: да ўвасаблення мэтаў – гатовыя (+відэа)

Кветкі, стужкі, усмешкі, прыгожыя сукенкі, касцюмы і асаблівая хвалююча-ўрачыстая атмасфера, якая бывае толькі раз у жыцці, на самым старце ў “даросласць”, – гэта непаўторныя прыкметы раённага выпускнога балю.

Сёлета на Дзятлаўшчыне ён ладзіўся пад сімвалічнай назвай “Стварэнне ў імя будучыні” і даў “пуцёўкі” ў шчаслівае заўтра 120 выпускнікам 11-х класаў з 9 установаў адукацыі раёна. Каб свята стала яркім, шчырым, адметным, паклапаціліся яго арганізатары – сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава і раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На плошчу 17 Верасня выпуск-2023 увайшоў пад урачыстыя гукі Новаяльнянскага духавога аркестра, пакуль кожная са школ займала сваё пачэснае месца, вядучыя называлі найбольш значныя дасягненні навучэнцаў і педкалектываў.

Пачатак урачыстасці паклала цырымонія ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена дырэктару сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава лаўрэату, занесенаму на раённую Дошку гонару, Івану Кібінюі выпускніцы ўстановы са 100- бальным вынікам цэнтралізаванага іспыту Валерыі Лазута.

Права ўзняць сцяг Дзятлаўскага раёна – дырэктару Новаяльнянскай сярэдняй школы Алене Кругловай (па выніках работы ў 2022 годзе школа занесена на раённую Дошку гонару) і выпускніку, пераможцу XIV Рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”, рэспубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”, прызёру VIII адкрытай алімпіяды навучэнцаў “Крок да інавацый” Аляксандру Баковічу.

– У лёсе кожнага чалавека ёсць значныя падзеі, якія вызначаюць яго будучыню, – павітаў удзельнікаў выпускнога балю старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі. – Сёння такі момант настаў для выпускнікоў, якія ідуць у дарослае жыццё. Перад вамі адкрыты ўсе шляхі, кожны з вас паспяхова пройдзе іспыты, выбера справу па душы. Якімі будуць наша краіна і наша Дзятлаўшчына, залежыць ад вас. Упэўнены, вы ўпішаце новыя імёны ў іх гісторыю. Вы актыўныя і творчыя людзі, сярод вас пераможцы алімпіяд, спартыўных спаборніцваў, лідары моладзевага парламента, ініцыятары акцый і праектаў. Ягор Пікта з Новаяльнянскай сярэдняй школы, Данііл Івашэвіч  з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, Артур Мазоль з Казлоўшчынскай сярэдняй школы па выніках навучання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку з’яўляюцца прэтэндэнтамі на паступленне ў ВНУ па рэкамендацыі Міністэрства адукацыі. Праслаўлялі раён сваімі інтэлектуальнымі здольнасцямі і радавалі перамогамі Данііл Шуляк і Паліна Загдай з гімназіі № 1 горада Дзятлава, Ягор Пікта і Аляксандр Баковіч з Новаяльнянскай сярэдняй школы, Данііл Івашэвіч, Паліна і Ангеліна Журскія з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, Артур Мазоль з Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Значных поспехаў у спорце дабілася Дар’я Петрыкевіч з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. 100-бальныя вынікі на цэнтралізаваным экзамене атрымалі Лізавета Белавус і Паліна Загдай з гімназіі № 1 горада Дзятлава, Валерыя Лазута з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.

– Словы ўдзячнасці адрасую і педагогам, якія перадавалі вам свае веды і каштоўны жыццёвы вопыт. Спадзяюся, вы на ўсё жыццё захаваеце ў сваіх сэрцах пачуццё шчырай павагі да іх. Асаблівую ўдзячнасць выказваю настаўнікам, якія дасягнулі вышыняў педагагічнага майстэрства, — Ганне Урбановіч, Алене Радомскай, Алене Баковіч, Алене Варанец, Марыі Шавель, Ірыне Шумскай, Алене Ляўковіч, Аксане Ванчук.

Разам з педагогамі асновы для поспехаў навучэнцаў будавалі іх бацькі, дык няхай вашы клопат, любоў і цярпенне будуць узнагароджаны дасягненнямі сыноў і дачок. Выпуску — 2023 дасталося няпростае заканчэнне навучальнага года. Мяркую, ад гэтага вы сталі толькі мацнейшыя. Удачы вам, новых здзяйсненняў і ў добры шлях! – пажадаў Андрэй Садоўскі.

Са словамі блаславення да выпускнікоў звярнуліся благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіслаў Пікула.

Асабліва ўрачыстым момантам стала ўзнагароджанне 12 залатых медалістаў. Паводле рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ўладальнікі атэстатаў асаблівага ўзору былі адзначаны яшчэ і грашовымі прэміямі. Медалі, грашовыя ўзнагароды гэтым навучэнцам, а таксама падзячныя лісты ім і іх бацькам уручылі Андрэй Садоўскі і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. На чырвоную дарожку з бацькамі былі запрошаны Лізавета Сарока і Данііл Шуляк з гімназіі № 1; Валерыя Цімошына з сярэдняй школы № 1; Ангеліна і Паліна Журскія, Валерыя Лазута з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава; Яўген Місцюкевіч з Вензавецкай сярэдняй школы, які яшчэ атрымаў і стыпендыю Гродзенскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”; Дар’я Абрамчык з Гезгалаўскай сярэдняй школы; Максім Баравік з Казлоўшчынскай сярэдняй школы; Аляксандр Баковіч, Васіліна Міхалевіч і Ягор Пікта з Новаяльнянскай сярэдняй школы.

Словы ад імя выпуску-2023 адрасавалі прысутным ўчарашнія адзінаццацікласнікі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. У вершаванай форме яны падзякавалі настаўнікам і бацькам, паабяцалі стаць годнымі людзьмі і не забываць родныя мясціны.

Яшчэ адным творчым падарункам выпускнікоў землякам стаў развітальны вальс.

Ні пуха ні пяра, здароўя, міру і дабра старэйшым сябрам зычылі цяперашнія школьнікі – будучы выпуск-2033. Дзятва праспявала песню і арганізавала прыгожы флэш-моб з кветкамі і рознакаляровымі стужкамі – сімваламі пераемнасці пакаленняў.

Робячы свой першы крок у дарослае жыццё, выпускнікі па добрай традыцыі загадалі жаданні і “адпусцілі іх у неба” з яркімі паветранымі шарамі, як сімвал таго, што ўсе высокія мары спраўдзяцца.

Звонкім акордам раённага балю стаў дынамічны трэк з дзяржаўнай сімволікай “Будучыня за намі”. У завяршэнне свята выпуск-2023 быў закліканы яшчэ і да ўдзелу ў акцыі па ўскладанні кветак да помнікаў загінулым воінам і землякам, каб тым самым аддаць даніну павагі героям, якія выратавалі Радзіму і свет ад жахаў нацызму.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ і Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

35 минут ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

6 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

21 час ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

21 час ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

22 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

22 часа ago