З 1 студзеня 2024 года зямельны, транспартны падаткі, падатак на нерухомасць падлягаюць выплаце адзіным маёмасным плацяжом.

Дадзенае новаўвядзенне накіравана на спрашчэнне парадку іх выплаты, а таксама стварэнне камфортных умоваў для плацельшчыкаў – фізічных асоб.

Адзіны маёмасны плацеж не з’яўляецца новым падаткам, а ўяўляе сабой зручны спосаб выплаты вышэйзгаданых трох падаткаў. Усе плацяжы робяцца на адзін рэспубліканскі рахунак па месцы рэгістрацыі (прапіскі) фізічнай асобы.

Варта адзначыць, што ў 2024 годзе падлягаюць выплаце падаткі, вылічаныя ў дачыненні да аб’ектаў падаткаабкладання мінулага года з улікам узнікнення (страты) на працягу2023-га правоў на названыя аб’екты.

Для выплаты маёмасных падаткаў падатковы орган будзе накіроўваць грамадзянам спецыяльныя паведамленні, у якіх цяпер указваецца адзін рахунак для выплаты такіх плацяжоў. У 2024 годзе яны павінны быць уручаны не пазней за 1 кастрычніка.

Выплату маёмасных падаткаў можна будзе рабіць аднаразова або па частках у залежнасці ад таго, наколькі такія варыянты зручныя для плацельшчыкаў. Адзінае, што трэба выконваць, – гэта тэрмін выплаты такіх падаткаў у бюджэт, а менавіта не пазней за 15 лістапада 2024 года.

Для прагляду сумы запазычанасці па маёмасных падатках і яе пагашэння праз сістэму “Разлік” (ЕРИП) неабходна зрабіць наступнае:

Крок 1. Выбіраем “Плацяжы і пераводы” / “Сістэма “Разлік” (ЕРИП)”.

Крок 2. Выбіраем “Падаткі”.

Крок 3. Выбіраем вобласць або горад.

Крок 4. Знаходзім раённую падатковую інспекцыю (упраўленне па працы з плацельшчыкамі (УРП ……. раёне) па месцы рэгістрацыі (прапіскі) фізічнай асобы.

Крок 5. Выбіраем “Адзіны маёмасны плацеж”.

Крок 6. Уводзім свой уліковы нумар плацельшчыка (УНП) з выкарыстаннем лацінскай (англійскай) раскладкі і вялікіх літар гэтага алфавіта, без прабелаў. Інфармацыю пра ўліковы нумар плацельшчыка можна атрымаць на сайце nalog.gov.by, перайшоўшы ва ўкладку “Фізічным асобам” – “Пастаноўка на падатковы ўлік”.

Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации