У красавіку былі падведзены вынікі раённага інтэрнэт-праекта “#ПамяцьСэрца”.

Праект праводзіўся з мэтай павышэння цікавасці навучэнцаў да вывучэння гісторыі малой радзімы, развіцця навыкаў вучэбна-даследчай дзейнасці, актывізацыі выкарыстання камп’ютарных тэхналогій у рамках работы музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі, атрымання вопыту творчага ўзаемадзеяння і сеткавага супрацоўніцтва.

Кожная каманда пры выкананні заданняў прадстаўляла рэкламу дзейнасці свайго музея ці музейнага покоя, дзялілася фотаздымкамі і відэаролікамі з маляўнічымі пейзажамі роднай мясцовасці, знаёміла ўсіх удзельнікаў з найбольш цікавымі экспанатамі сваіх экспазіцый, жыццёвым шляхам і дзейнасцю ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Журы аб’ектыўна ацаніла практычны ўдзел навучэнцаў у інтэрнэт праекце і вылучыла пераможцу і прызёраў. Дыплом I ступені атрымала каманда “Усяведы” Круцілавіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны каманды “Нашчадкі” Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, “Вытокі” СШ №3 г. Дзятлава, “Даследчыкі” Наваельнянскай сярэдняй школы. Дыпломам III ступені адзначана каманда “Пашукоўцы.by» гімназіі №1 г. Дзятлава. Ганаровай граматай узнагараджана каманда “Патрыёты” Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Арганізатары інтэрнэт-праекта “#ПамяцьСэрца” выказваюць падзяку пераможцам, прызёрам і ўсім яго ўдзельнікам за творчы і змястоўны падыход пры выкананні нашых заданняў.

Наталля СОКАЛ,
настаўніца Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации