Слонімскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў у ходзе праверкі выяўлена “шэрая” схема імпарту сыравіны, якая выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці.

У час правядзення праверачных мерапрыемстваў у складскіх памяшканнях слонімскага прадпрыемства лёгкай прамысловасці ўстаноўлена захоўванне 7100 кг паўтонкай помеснай воўны коштам больш за 83000 рублёў. Дарагая сыравіна, вырабленая ў горадзе Махачкала Расійскай Федэрацыі, паступіла на фабрыку па дакументах ад адной з мінскіх фірмаў.

У ходзе дэталёвага вывучэння прадастаўленых дакументаў па здзелцы гэтая сталічная фірма выклікала падазрэнні супрацоўнікаў аддзела фінансавых расследаванняў: многія факты паказваюць на ілжэпрадпрымальніцкі характар дзейнасці дадзенага суб’екта гаспадарання.

На сыравіну, якая належыць сталічнай фірме і якая захоўваецца на тэрыторыі адной з вытворчасцяў горада Слоніма, накладзены арышт, канфіскавана адпаведная бухгалтарская дакументацыя. Цяпер фінансавая міліцыя высвятляе абставіны здзелкі і ўстанаўлівае асобы, якія прымалі ў ёй удзел з мэтай дачы іх дзеянням прававой ацэнкі.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации