Categories: Падзеі

Вызначаны інтэлектуал года Дзятлаўскага раёна

З лістапада 2014 па красавік 2015 года на Дзятлаўшчыне рэалізоўваўся віртуальны праект «Інтэлектуал года -2015». Арганізатарам мерапрыемства выступіла гімназія №1 г. Дзятлава.

Гэтая ўстанова адукацыі на працягу многіх гадоў назапасіла важкі вопыт правядзення конкурсу «Інтэлектуал года», па выніках якога вызначаўся лепшы вучань гімназіі. А ў гэтым навучальным годзе яе педагогі вырашылі не спыняцца на дасягнутым і пашырыць дыяпазон удзельнікаў конкурсу, які такім чынам са сценаў гімназіі выйшаў на раённы ўзровень.
За час рэалізацыі віртуальнага інтэлектуальнага марафона яго ўдзельнікам, а гэта вучні 4-11 класаў, неабходна было прайсці пяць тураў. Разумнікі і разумніцы паказалі свае веды па беларускай, рускай мовах, літаратуры, матэматыцы, гісторыі, геаграфіі і біялогіі. І ўсё гэта — у час анлайн-тэсціравання. Тыя з вучняў, хто справіўся з заданнем на 50% , сталі ўдзельнікамі ўжо вочнага этапу конкурсу, які прайшоў у гімназіі. Тут жа адбыўся і фінал інтэлектуальнага марафона: за званне «Інтэлектуал года Дзятлаўскага раёна» спрачаліся 10 вучняў — Таццяна Ігнацік (СШ №1 ), Анастасія Ванчук (гімназія №1), Кірыл Емяльянчык (Хвінявіцкі д/с-СШ), Яўгенія Лявончык (гімназія №1), Дар’я Волкава (СШ №3), Юлія Валанцэвіч (Вензавецкі д/с-СШ), Яўгенія Кетка ( гімназія №1), Аляксандр Салаш ( СШ №3).
Непасрэдна ў час фінальнага выпрабавання ім неабходна было выступіць з вуснай прамовай на тэму «Школа будучыні». Іспыт паказаў, наколькі вучні валодаюць багаццем мовы, умеюць правільна выказваць свае думкі.
Вынікі вочнага тэсціравання, якасць вуснага выступлення , вынікі ўдзелу ў алімпіядным руху — усё гэта ў суме і дало магчымасць журы вызначыць інтэлектуала года Дзятлаўскага раёна. І хаця, як адзначыла намеснік дырэктара гімназіі №1 Н. П. Клімец, разбежка ў балах паміж канкурсантамі была не вельмі вялікая, усе фіналісты дастойна паказалі сябе, тым не менш званне інтэлектуала года атрымаў толькі адзін — Аляксандр Салаш, прадстаўнік СШ №3.
Таксама журы вызначыла інтэлектуала года ў кожным класе. Сярод вучняў чацвёртых класаў гэтае званне атрымала Алеся Харошка (СШ №3), сярод пятых класаў — Анастасія Ванчук (гімназія №1), сярод шостых класаў — Кірыл Емяльянчык (Хвінявіцкі д/с-СШ). Лепшы вучань сярод васьмікласнікаў раёна — Дар’я Волкава (СШ №3), сярод дзевяцікласнікаў — Юлія Валанцэвіч (Вензавецкі д/с-СШ). Яўгенія Кетка — інтэлектуал года сярод дзесяцікласнікаў, Аляксандр Салаш — сярод адзінаццацікласнікаў.
Пераможцы інтэлектуальнага марафона адзначаны дыпломамі, а таксама прызамі. Набыць іх дапамаглі дырэктар гімназіі №1 І. Гецэвіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» А. Кудзінаў.
А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

13 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

14 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

16 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

16 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

16 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

17 часов ago