З лістапада 2014 па красавік 2015 года на Дзятлаўшчыне рэалізоўваўся віртуальны праект “Інтэлектуал года -2015”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла гімназія №1 г. Дзятлава.

Гэтая ўстанова адукацыі на працягу многіх гадоў назапасіла важкі вопыт правядзення конкурсу “Інтэлектуал года”, па выніках якога вызначаўся лепшы вучань гімназіі. А ў гэтым навучальным годзе яе педагогі вырашылі не спыняцца на дасягнутым і пашырыць дыяпазон удзельнікаў конкурсу, які такім чынам са сценаў гімназіі выйшаў на раённы ўзровень.
За час рэалізацыі віртуальнага інтэлектуальнага марафона яго ўдзельнікам, а гэта вучні 4-11 класаў, неабходна было прайсці пяць тураў. Разумнікі і разумніцы паказалі свае веды па беларускай, рускай мовах, літаратуры, матэматыцы, гісторыі, геаграфіі і біялогіі. І ўсё гэта — у час анлайн-тэсціравання. Тыя з вучняў, хто справіўся з заданнем на 50% , сталі ўдзельнікамі ўжо вочнага этапу конкурсу, які прайшоў у гімназіі. Тут жа адбыўся і фінал інтэлектуальнага марафона: за званне “Інтэлектуал года Дзятлаўскага раёна” спрачаліся 10 вучняў — Таццяна Ігнацік (СШ №1 ), Анастасія Ванчук (гімназія №1), Кірыл Емяльянчык (Хвінявіцкі д/с-СШ), Яўгенія Лявончык (гімназія №1), Дар’я Волкава (СШ №3), Юлія Валанцэвіч (Вензавецкі д/с-СШ), Яўгенія Кетка ( гімназія №1), Аляксандр Салаш ( СШ №3).
Непасрэдна ў час фінальнага выпрабавання ім неабходна было выступіць з вуснай прамовай на тэму “Школа будучыні”. Іспыт паказаў, наколькі вучні валодаюць багаццем мовы, умеюць правільна выказваць свае думкі.
Вынікі вочнага тэсціравання, якасць вуснага выступлення , вынікі ўдзелу ў алімпіядным руху — усё гэта ў суме і дало магчымасць журы вызначыць інтэлектуала года Дзятлаўскага раёна. І хаця, як адзначыла намеснік дырэктара гімназіі №1 Н. П. Клімец, разбежка ў балах паміж канкурсантамі была не вельмі вялікая, усе фіналісты дастойна паказалі сябе, тым не менш званне інтэлектуала года атрымаў толькі адзін — Аляксандр Салаш, прадстаўнік СШ №3.
Таксама журы вызначыла інтэлектуала года ў кожным класе. Сярод вучняў чацвёртых класаў гэтае званне атрымала Алеся Харошка (СШ №3), сярод пятых класаў — Анастасія Ванчук (гімназія №1), сярод шостых класаў — Кірыл Емяльянчык (Хвінявіцкі д/с-СШ). Лепшы вучань сярод васьмікласнікаў раёна — Дар’я Волкава (СШ №3), сярод дзевяцікласнікаў — Юлія Валанцэвіч (Вензавецкі д/с-СШ). Яўгенія Кетка — інтэлектуал года сярод дзесяцікласнікаў, Аляксандр Салаш — сярод адзінаццацікласнікаў.
Пераможцы інтэлектуальнага марафона адзначаны дыпломамі, а таксама прызамі. Набыць іх дапамаглі дырэктар гімназіі №1 І. Гецэвіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” А. Кудзінаў.
А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации