У Дзятлаве ў парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстасць у гонар Марыі Успамогі Хрысціян. Мерапрыемства прайшло ў рамках падрыхтоўкі да жнівеньскага святкавання 200-годдзя з дня нараджэння святога Яна Боска.
Як настаўнік і апякун моладзі, стваральнік салезіянскага ордэна, у сваіх пропаведзях да прыхаджан Ян Боска неаднаразова паўтараў : “Даверцеся Марыі Успамозе Хрысціянаў і ўбачыце, што такое цуды”, тым самым заклікаючы людзей да шчырай веры ў заступніцтва Найсвяцейшай Панны.

У час Святой імшы ў дзятлаўскім касцёле аб гэтым прыхаджанам нагадаў Біскуп Юзаф Станеўскі, дапаможны Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі.

IMG_0829

IMG_0838

IMG_0854

IMG_0878

IMG_0895

IMG_0900

IMG_0986

У супольнай малітве, духоўных песнапеннях вернікі падзякавалі Марыі Успамозе Хрысціян за яе клопат і духоўную апеку, за яе заступніцтва. Таксама прыхаджане касцёла, святары, вернікі з Бараўлянаў, Мінска, Смаргоні ўшанавалі Найсвяцейшую Панну ўрачыстай працэсіяй вакол касцёла, якая суправаджалася акампанементам Наваельнянскага духавога аркестра.
Са святам усіх вернікаў павіншавалі не толькі святары, але і прадстаўнікі раённай улады. Ад Дзятлаўскага райвыканкама ўдзельнікаў урачыстасці ў гонар Марыі Успамогі Хрысціян павітаў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мацюкевіч.
Пасля Святой імшы і працэсіі свята прадоўжылася на плошчы 17 Верасня. Тут прайшла канцэртная праграма ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Праграму падрыхтавала моладзь араторыяў з Дзятлава, Бараўлянаў, Мінску, Смаргоні.
Былі падведзены і вынікі конкурсу “Верш для Дона Боска”. Узнагароды пераможцам уручыў ксёндз-пробашч дзятлаўскага касцёла Здзіслаў Пікула.
З заключным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся Рэгіянальны Настаяцель Каталіцкай Місіі “Таварыства святога Францішка Сальскага” ксёндз Віктар Гайдукевіч.

А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации