Categories: Падзеі

Выхоўваем беларуса з дзіцячага садка

Традыцыйныя  формы  работы з выхаванцамі – гэта падмурак працы кожнага педагога. Аднак сучаснае грамадства патрабуе ад выхавальнікаў  пошуку ўсё новых формаў работы з  дзецьмі, асабліва, калі мэта работы  – патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту.

Як стымуляваць імкненне пазнаваць новае аб сваёй краіне, аб беларускім народзе, яго традыцыях, культуры? На гэта пытанне адказала намесніца загадчыцы па асноўнай дзейнасці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 Марына Янушкевіч:

–У нашым цэнтры выхавальнікі, з улікам інтарэсаў і запатрабаванняў выхаванцаў і іх бацькоў, плануюць і арганізуюць мерапрыемствы, якія садзейнічаюць фарміраванню сацыяльнага вопыту і выхаванню патрыятычных пачуццяў. Мерапрыемствы ахопліваюць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: дзяцей, бацькоў, педагогаў.

Сумеснымі намаганнямі аформлены зменныя модулі: “Бабулін куфэрак”, “Чытальная зала”, “Гульнятэка”, якія дапамагаюць у больш хутка вывучаць інфармацыю праз зрок (кнігі, карціны, ілюстрацыі, фотаматэрыялы), слых (музычнае гучанне, вершы і казкі ў запісе), практычнае выкарыстанне (цацкі, гульні).

Для больш  лёгкага ўспрыняцця матэрыялу выхавальнікі і бацькі на працягу года ажыццяўляюць падбор прэзентацый на тэмы: “Родная прырода”, “Экскурсія ў музеі”, “Тэатры Беларусі”, “Славутасці роднага горада”, “Знакамітыя людзі нашай краіны”і іншыя, арганізоўваюць для выхаванцаў віртуальныя экскурсіі ў музеі, замкі, дамы пісьменнікаў.

Замацаваць  атрыманыя веды педагогі прапануюць праз гульні, распрацаваныя для выкарыстання на інтэрактыўнай дошцы: “Герб Беларусі”, “Наш горад”, “Сімвалы Беларусі” і інш.

Актыўны  ўдзел дзеці і  бацькі прамаюць ў спаборніцтвах на сямейных аглядах-конкурсах.

З цікавасцю адносяцца выхаванцы да афармлення  самастойна складзеных загадак, апавяданняў, тэматычна падабраных прымавак.    Гэтыя матэрыялы  бацькі з дзецьмі афармляюць дома ў выглядзе брашур або буклетаў з каляровымі фотаздымкамі і малюнкамі. Адной з дзейсных формаў патрыятычнага выхавання педагогі лічаць арганізацыю заняткаў з дзецьмі  па ручным ткацтве.Такая праца развівае дробную маторыку рук,  карысныя ўменні і навыкі. Пра поспехі дзяцей  на занятках бацькі даведаюцца праз фотавыставы, інфармацыю на сайце ўстановы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота прадаставіла Марына Янушкевіч

Стоит почитать:

Определены сроки школьных каникул в 2018-2019 учебном году

У Дзятлаве прайшоў VI Адкрыты рэгіянальны конкурс беларускай творчасці «Лянок»

“Я любімай матулі…”

Золотая фраза нашего детства «Спички детям – не игрушка» потеряла актуальность или 36 весёлых огоньков

 

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

5 часов ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

5 часов ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

5 часов ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

5 часов ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

8 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

8 часов ago