Андрэй Пышынскі, ксёндз, віцэ-дэкан Дзятлаўскага і Навагрудскага дэканата прыйшоў прагаласаваць на ўчастак для галасавання № 15, які размешчаны ў будынку Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта:
– Як грамадзянін Беларусі сэрцам перажываю за сваю краіну, землякоў. Раздзяляю са сваімі прыхаджанамі і радасныя, і сумныя хвіліны, падтрымліваю іх у розных годных справах.
Цяпер мы знаходзімся напярэдадні важнай палітычнай падзеі ў краіне. Заўжды прымаю ўдзел у выбарах. Як святар з вялікай адказнасцю стаўлюся да электаральнай кампаніі. Разумею, што і мой голас адыгрывае ролю ў будучым маіх вернікаў і іх дзяцей і ўнукаў. І падтрымліваю мірную шчаслівую Беларусь, дзе кожнаму ёсць месца для самавызначэння і рэалізацыі сваіх здольнасцяў і магчымасцяў.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы