На Дзятлаўшчыне, як і ва ўсёй Беларусі, пачаўся этап датэрміновага галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У час рабочай паездкі ў гарпасёлак Казлоўшчына старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведалі выбарчы ўчастак № 15 , дзе пазнаёміліся з ходам галасавання.
– З самага адкрыцця ўчастка назіраецца актыўнасць выбаршчыкаў. Пакуль самыя актыўныя – пасялкоўцы пажылога ўзросту і маладыя людзі. Усяго на нашым участку 2316 выбаршчыкаў, шэсць маладых людзей сёлета будуць галасаваць упершыню, – расказаў старшыня выбарчай камісіі Ігар Ціхан.
Члены камісіі і наглядальнікі адзначылі добразычлівы настрой наведвальнікаў участка і яго работу ў спакойным рэжыме.
– Добры дзень! А мы ўжо прагаласавалі! – павіталіся з кіраўніком раёна і сенатарам жыхаркі гарпасёлка пенсійнага ўзросту. – Мы – актыўныя грамадзяне: выканалі свой абавязак у ліку першых, як і ва ўсіх добрых справах. Падаём прыклад падрастаючаму пакаленню.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы