У гарадскім пасёлку Казлоўшчына прайшлі пікеты ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Збор подпісаў праводзілі члены ініцыятыўнай групы ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, прафсаюзных – работнікаў аграпрамысловага комплексу і работнікаў адукацыі і навукі.

Людзі, якія пакінулі свае подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў, падзяліліся думкамі, чаго чакаюць для сябе і сваёй краіны.

Вераніка Яраш:

– Паставіла свой подпіс на карысць працвітаючай Беларусі.

Франц Шулейка:

– Я за мір, каб усё было спакойна на нашай святой зямлі.

Дзмітрый Малочка:

– Ставіў подпіс за парадак, дысцыпліну, стабільнасць у нашай дзяржаве, за ўпэўненасць у будучыні.

Перыяд збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадоўжыцца па 6 снежня ўключна.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации