Такога меркавання прытрымліваюцца жыхары Дзятлаўскага раёна, калі гаворка ідзе пра выбары Прэзідэнта. Хто не зможа прагаласаваць у нядзелю, робіць гэта датэрмінова. Добра, што многія прадпрыемствы і арганізацыі дапамагаюць сваім работнікам паўдзельнічаць у выбарах, некаторыя арганізуюць падвозы на выбарчыя ўчасткі. Працаўнікі Дварэцкага льнозавода і Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў таксама скарысталіся такой магчымасцю.

Ала Хамко:

– Калі нам дадзена такое права – паўдзельнічаць у вызначэнні будучыні краіны, ім неабходна скарыстацца. Цяпер мы жывём мірна і спакойна, упэўнена, што ў такой жа краіне будуць жыць і нашы дзеці.

Алена Гедрэвіч:

– Усё жыццё хаджу на выбары, лічу гэта правільнай пазіцыяй. Галасую за краіну, у якой будзем жыць далей. Каб яна заставалася такой жа прыгожай, спакойнай, яе кіраўнік павінен быць моцным, упэўненым у сабе і сваіх рашэннях. Спадзяюся, беларусы выберуць менавіта такога лідара.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

Похожие публикации