У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла чарговая дыялогавая пляцоўка ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта “Прэзідэнцкая рэспубліка” Беларускай партыі “Белая Русь”.

З яе ўдзельнікамі сустрэліся старшыня раённага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Было адзначана, што гэты праект прысвечаны кампаніі па выбарах Прэзідэнта, якая цяпер ладзіцца ў Беларусі. Спікеры нагадваюць слухачам аб тым, чаго беларусы дасягнулі за гады незалежнасці, прыводзячы дакладную статыстычную і аналітычную інфармацыю, заклікаюць праявіць грамадскую актыўнасць на выбарах, бо выбарчае права – адно з найважнейшых, якім надзелены грамадзяне нашай краіны, каб вызначаць яе будучыню.

– Давайце ўспомнім, як разам стваралі нашу любімую працвітаючую Беларусь. Як любіць паўтараць наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: “Гэта наша краіна, мы яе нікому не аддамо, і толькі нам вырашаць, хто будзе ў гэтай краіне жыць і па якім шляху развіцця ёй ісці”, – задала тон размове Таццяна Нікіпорчык. – Нашай Беларусі ёсць чым ганарыцца: з 1945 года яна была ў ліку заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у СНГ уступіла ў 1991 годзе, з 1993 года – паўнапраўная ўдзельніца ОДКБ, у 2024-м стала членам ШАС і дзяржавай-партнёрам БРІКС, увогуле ў нас устаноўлены дыпламатычныя адносіны са 183-ма дзяржавамі свету.

Больш падрабязна Таццяна Нікіпорчык спынілася на развіцці і дасягненнях беларускай эканомікі ў розных сферах жыцця.

Аляксандр Бараноўскі акцэнтаваў увагу прысутных на поспехах Дзятлаўскага раёна, які па выніках рэйтынгу ўвайшоў у дзясятку лепшых у Беларусі. Дзятлаўшчына не стаіць на месцы, сёлета рэкордным стаў збор зерневых і зернебабовых культур разам з кукурузай, які перасягнуў 100 тысяч тон, у жывёлагадоўлі да 7 тысяч на адну карову павялічаны надоі малака, нарыхтавана 34,8 цэнтнера кармавых адзінак кармоў на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. На Дзятлаўшчыне актыўна рамантуюцца дарогі, будуецца жыллё, адбываецца добраўпарадкаванне, раён становіцца больш камфортным для жыцця. Тое ж можна адзначыць і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Безумоўна, такія значныя набыткі – вынікі намаганняў усіх беларусаў. Цяпер у нашай краіне адбываецца важная палітычная падзея – ідзе электаральная кампанія па выбарах Прэзідэнта. На 26 студзеня прызначаны асноўны дзень галасавання. Каб і надалей захаваць мір і стабільнасць, у кожнага выбаршчыка ёсць права – прыйсці на ўчастак і аддаць свой голас за дастойнага кандыдата. Напрыканцы Аляксандр Бараноўскі пажадаў усім прысутным міру, цяпла, спакою, здароўя і дабрабыту ў надыходзячым новым годзе.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации